Свет

Зяленскі: Трохбаковая сустрэча Украіны, ЗША і Расіі мае адбыцца ў пачатку лістапада

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў пра вынікі размоў з прадстаўнікамі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам. На іх абмеркавалі вынікі папярэдніх сустрэч у Осла і Санкт-Пецярбургу, а таксама тое, як будзе весціся далейшая дыпламатыя ў лістападзе.

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo / Alex Brandon

«Мы дамовіліся правесці трохбаковую сустрэчу на ўзроўні каманд — Украіны, ЗША і Расіі. Плануем сустрэцца ў першай палове лістапада. Мы гатовыя зрабіць гэта ў любы дзень, нават заўтра. Але ўсё залежыць ад расіян. Мы таксама чакалі трохбаковай сустрэчы ў кастрычніку, аднак яна не адбылася, бо расіяне прыдумалі чарговую прычыну, каб не сустракацца», — паведаміў Зяленскі.

На яго думку, цяпер усім трэба засяродзіцца на тым, каб гэтыя сустрэчы адбыліся, — разам з Амерыкай, Еўропай і ўсімі іншымі партнёрамі партнёрамі. Пры гэтым прэзідэнт Украіны ўпэўнены, што без удзелу ЗША ці без амерыканскага ціску на Расію яны наўрад ці немагчымыя.

«Таму мы вельмі разлічваем, што ЗША і надалей будуць надаваць гэтаму пытанню прыярытэтную ўвагу на ўсіх узроўнях», — падкрэсліў ён.

Таксама ён выказаў упэўненасць, што неабходна перайсці ад трохбаковых перамоў на тэхнічным узроўні да сустрэчы лідараў, бо ключавыя пытанні можна вырашыць толькі на найвышэйшым узроўні.

Пры гэтым Зяленскі пацвердзіў, што абмежаванні хуткасці для Starlink і Starshield для Украіны па-ранейшаму дзейнічаюць. Таксама працягваюцца і затрымкі з пастаўкамі ракет-перахопнікаў, неабходных для абароны ад расійскіх балістычных ракет. 

Каментары

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?7

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі93

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць