Свет2626

Амерыканскі мірны план прадугледжвае дэмілітарызаваную зону на Данбасе і адмову Украіны ад уступлення ў НАТА

Новы мірны план Белага дома па завяршэнні вайны ва Украіне прадугледжвае стварэнне дэмілітарызаванай зоны на Данбасе, афіцыйную адмову Кіева ад уступлення ў НАТА і зняцце санкцый з Расіі. Пра гэта піша The Economist са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе ЗША.

Стыў Уіткаф і Уладзімір Пуцін. Фота: kremlin.ru

Па словах амерыканскіх чыноўнікаў, Дональд Трамп не імкнецца да капітуляцыі Украіны, але, магчыма, стаў ахвярай расійскай інфармацыйнай спецаперацыі.

Суразмоўцы выдання сцвярджаюць, што галоўная ўвага Трампа цяпер засяроджаная на прамежкавых выбарах у Кангрэс ЗША, якія пройдуць 3 лістапада. Напярэдадні галасавання апытанні паказваюць рэкордна нізкія рэйтынгі Рэспубліканскай партыі і самога прэзідэнта. Паводле крыніц The Economist, Трамп знаходзіцца пад моцным ціскам і бачыць ва ўкраінскім прэзідэнце Уладзіміры Зяленскім вінаватага ў праблемах, якія ўзніклі.

Амерыканскія чыноўнікі таксама крытыкуюць спецпасланнікаў Трампа Джарэда Кушнера і Стыва Уіткафа, якія вядуць перамовы з Масквой. На іх думку, пасланнікі няправільна ацэньваюць матывы прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і таму могуць паддавацца расійскім маніпуляцыям. На сітуацыю, паводле суразмоўцаў выдання, уплывае і Ілан Маск, чыё стаўленне да Украіны яны называюць складаным.

У Белым доме лічаць, што Кіеў не пярэчыць супраць асноўных палажэнняў новага амерыканскага плана. Акрамя стварэння дэмілітарызаванай зоны на Данбасе, ён прадугледжвае змякчэнне санкцый супраць Расіі і шэраг эканамічных дамоўленасцяў, у тым ліку аднаўленне паставак расійскага газу ў Еўропу.

Узамен Украіна павінна атрымаць інвестыцыйны пакет і перспектыву членства ў Еўрасаюзе, адмовіўшыся ад уступлення ў НАТА. Аднак у Кіеве сумняваюцца, што Масква сапраўды гатовая да міру, і мяркуюць, што расійскі бок можа зацягваць перамовы.

Амерыканскія чыноўнікі падкрэсліваюць, што Трамп не ставіць за мэту прымусіць Украіну капітуляваць. Пры гэтым яны прызнаюць, што адносіны паміж Вашынгтонам і Кіевам становяцца ўсё больш напружанымі.

Пасля дамоўленасці з Пуціным аб пытанні паставак дызельнага паліва 9 кастрычніка Трамп узмацніў ціск на Украіну. Ён абвінавачваў украінскі бок у зацягванні вайны, заклікаў спыніць удары па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах і нават прапаноўваў украінцам выбраць новага кіраўніка дзяржавы.

Напружанне ўзмацнілася і пасля таго, як з 14 кастрычніка ўкраінскія вайскоўцы пачалі сутыкацца з перабоямі ў працы спадарожнікавай сувязі Starlink. Ілан Маск і Белы дом не ўзялі на сябе адказнасць за гэтыя збоі.

20 кастрычніка спецпасланнікі Кушнер і Уіткаф узгаднілі з Зяленскім у Осла асноўныя дэталі новага мірнага плана, пасля чаго павінны былі перадаць прапановы ў Маскву. 22 кастрычніка Трамп заявіў, што ЗША ўпершыню за доўгі час наблізіліся да мірнай дамоўленасці па Украіне.

Каментары26

  • План зліты
    23.10.2026
    Калі план публікуецца ў СМІ, ад яго адмовіліся. Не цяжка здагадацца хто. Але абмежаванні для Украіны ніхто не зняў, як мы бачым, хоч гаворка шла, што Трамп "Заваліць Украіну зброей, калі Пуцін адмовіцца ад здзелкі". Рэальнасць такая, што Пуцін прама адмовіўся, без эківаокаў, а Украіна не толькі не атрымала абяцаную зброю, але забраюць нават тое, што далі.
  • Імя
    23.10.2026
    Трамп лічыць, што ЗША ўжо перабеглі ў іншы лагер, і спрабуе навязаць Украіне і ЕС капітуляцыю. Паглядзім, што там на гэты конт думаюць амерыканцы, ці пераканае іх гэты цырк, што жыць стала лепей, жыць стала весялей.
  • супраць лома няма прыёма
    23.10.2026
    трэба пагаджацца. Іначэй ду...а

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць