Свет

Партыя Флавіу Балсанару афіцыйна прызнала ягоную паразу на выбарах прэзідэнта Бразіліі

Ліберальная партыя кандыдата ў прэзідэнты Бразіліі Флавіу Балсанару афіцыйна прызнала вынікі другога тура выбараў, у якім перамог дзейны 81‑гадовы прэзідэнт Луіс Інасіу Лула да Сілва.

Флавіу Балсанару. Фота: AP Photo / Eraldo Peres

Паводле даных Найвышэйшага выбарчага суда, Лула набраў 51,8 працэнта галасоў і забяспечыў сабе чацвёрты прэзідэнцкі тэрмін, у той час як Балсанару атрымаў 48,2 працэнта. Агульны адрыў склаў амаль 4,4 мільёна галасоў.

У партыі Балсанару лічаць, што на такі вынік паўплывала ўрадавая праграма пашырэння сацыяльных выплат малазабяспечаным сем'ям падчас выбарчай кампаніі, што, на іх думку, парушыла справядлівасць выбарчага працэсу.

Сам Флавіу Балсанару адмовіўся прызнаць паражэнне. Ён даволі нечакана перамог у першым туры і лідзіраваў у апытаннях перад другім турам. Балсанару абвясціў у сваім інстаграме пра намер звярнуцца ў суд, каб ануляваць вынікі выбараў і прызнаць кандыдатуру Лулы несапраўднай праз злоўжыванне эканамічнай і палітычнай уладай. Пры гэтым палітык падкрэсліў, што збіраецца ўзначаліць апазіцыю новаму ўраду.

Адначасова з выбарчымі спрэчкамі бразільская паліцыя вядзе расследаванне супраць Балсанару па падазрэнні ў карупцыі і адмыванні грошай, звязаных з фінансаваннем фільма пра яго бацьку, былога прэзідэнта Жаіра Балсанару. Патрабаванне здаць пашпарт і забарона на выезд з краіны былі ініцыяваныя Вярхоўным судом пасля заявы яго брата Эдуарду Балсанару, які жыве ў ЗША і публічна параіў Флавіу з'ехаць з Бразіліі ў выпадку паражэння. Сам палітык назваў гэтую справу фарсам, але запэўніў, што пашпарт здасць і ўцякаць з краіны не збіраецца.

Сумневы ў сумленнасці выбараў падтрымаў і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які назваў выбарчы працэс у Бразіліі крайне карумпаваным і сфальсіфікаваным. Трамп раней прымаў Флавіу Балсанару ў Белым доме, а таксама падтрымліваў яго бацьку Жаіра Балсанару, які кіраваў Бразіліяй да пачатку 2023 года і пазней быў асуджаны да працяглага турэмнага тэрміну за спробу дзяржаўнага перавароту.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць