Свет66

«Армія з уотсапа». Як рывок агітацыі праз сацсеткі дапамог Лулу да Сілве вырваць перамогу ў Бразіліі

Прыхільнікі Луіса Інасіу Лулы да Сілвы, які выйграў чарговы прэзідэнцкі тэрмін у Бразіліі, лічаць, што яго перавыбранню дапамог адмыслова створаны пад выбары канал у WhatsApp, які забяспечыў прэзідэнту перамогу ў незайздроснай, здавалася б, пазіцыі.

Сенатар Жанонес і Лула да Сілва. Фота: Nicolas Hernandez / Anadolu via Getty Images

Да Сілва, прадстаўнік левага крыла бразільскай палітыкі, адставаў ад кандыдата правых, Флавіу Балсанару, але ўсяго за тры тыдні паміж першым і другім турам здолеў пераламаць сітуацыю на сваю карысць, піша Бі-бі-сі.

Пасля першага тура многім здавалася, што гонка прайграна. І тут у WhatsApp з'явіўся канал «Армія Лулы», які за кароткі час набраў 10,8 млн падпісчыкаў. Каналам кіраваў бразільскі кангрэсмен Андрэ Жанонес. У ім падпісчыкам прапаноўвалі дзяліцца відэакліпамі і запальнымі хэштэгамі, а таксама шукаць новых выбаршчыкаў, гатовых галасаваць за Лулу.

Рэзкі рост падпісчыкаў у прамежку паміж двума турамі галасавання асабліва характэрны, бо выбіваецца са звычайнай расстаноўкі сіл у бразільскай палітыцы. На працягу многіх гадоў менавіта правыя і кансерватары, што згуртаваліся вакол Жаіра Балсанару, былога прэзідэнта і бацькі цяперашняга кандыдата на выбарах, дамінавалі ў анлайне, асабліва на платформах WhatsApp і Telegram.

Рост «Арміі Лулу» пераканаў многіх выбаршчыкаў у тым, што бразільскія левыя нарэшце зразумелі, як спаборнічаць у лічбавым асяроддзі. Гэты зрух асабліва характэрны, бо сацыяльныя сеткі пачалі граць галоўную ролю з моманту абрання Балсанару-старэйшага прэзідэнтам у 2018 годзе: каналы ў WhatsApp сталі вызначальнай рысай палітычных кампаній.

У пастах «Арміі Лулу» часта прапаноўваліся гатовыя шаблоны, якімі прыхільнікі маглі б дзяліцца з сябрамі і блізкімі. Кожны з іх даваў падпісчыкам пэўнае заданне з тым, каб прасоўваць кандыдатуру да Сілвы ў сацыяльных сетках.

Жанонес часта настаўляў сваіх «байцоў» на тое, каб «падарваць» сетку новым перадвыбарчым ролікам або дапамагчы новаму хэштэгу «ўзляцець».

«Хлопцы, тэрмінова!», «Ніхто не ідзе спаць», «Ніякай ежы перад выхадам на заданне!», «У мяне да вас яшчэ адно заданне перад адбоем!» — так пачыналіся многія з гэтых пастоў.

Анлайн і «на зямлі»

Перад самім галасаваннем, калі апошнія апытанні грамадскай думкі ўсё яшчэ давалі перавагу Балсанару, кангрэсмен правёў 24‑гадзінны марафон, які ахрысцілі «паваротным стрымам».

Многія ў Працоўнай партыі Бразіліі, якую прадстаўляе Лула да Сілва, баяліся празмерна баявога, канфрантацыйнага стылю Жанонеса ў сацсетках, баяліся, што гэта пашкодзіць спробам прадставіць Лулу ў больш умераных танах. Але гэтая тактыка правадыра «уотсап-арміі» спрацавала.

У сваім выступленні пасля абвяшчэння вынікаў Лула назваў Жанонеса «нашым генералам» і падзякаваў яму за «штодзённае ўзняцце баявога духу нашых байцоў».

Зрэшты, дакладна вымераць уздзеянне анлайн-мабілізацыі на выбары заўсёды цяжка. Прыхільнікі Лулы ўпэўнены, што кампанія ў WhatsApp дапамагла, але аналітыкі палітычных працэсаў папярэджваюць, што дакладна адказаць на пытанне, колькі галасоў прынесла гэтая задума (і ці прынесла ўвогуле), складана.

Палітолаг Дэнільда Хольцхакер сцвярджае, што галоўным фактарам, які пераламаў сітуацыю на карысць да Сілвы, была змена стратэгіі. Справа не ў анлайн-агітацыі, а ў тым, як яна спалучалася з працай актывістаў на месцах. Менавіта там паведамленне, якое пасылалі выбаршчыкам, мадулявалі так, каб патлумачыць, як перамога Балсанару паўплывае на фінансаванне сацыяльных праграм і страту пэўных правоў і паўнамоцтваў грамадзян.

«Трэба адзначыць, што Лула зразумеў, у чым яго слабасць, і цалкам змяніў стыль, — кажа Хольцхакер. — А Жанонес здолеў зрабіць тое, чаго ніхто ўжо ад левых не чакаў — узяць перавагу ў сацыяльных сетках».

Флавіу Балсанару, кажа палітолаг, падышоў да другога тура занадта ўпэўненым у сваёй перамозе і не змог эфектыўна данесці сваё пасланне выбаршчыкам.

Урокі на будучыню

Сацыёлаг і палітолаг Майра Гуларт, прафесар у Федэральным універсітэце Рыа-дэ-Жанэйра, таксама перасцерагае ад таго, каб тлумачыць перамогу Лулы выключна поспехамі ў сацсетках. «Гэта была камбінацыя сеткавай актыўнасці і мабілізацыя «вуліцы», — кажа яна. — У рэальным свеце ўдалося дасягнуць мабілізацыі, якая скараціла колькасць пасіўных і перацягнула на свой бок тых, хто не быў упэўнены».

Яна лічыць, што прыхільнікі прэзідэнта змаглі канвертаваць анлайн-энтузіязм у рэальны выбарчы ўдзел. «Тыя, хто прысвяціў сябе задачы перамогі Лулы, працавалі над тым, каб згуртаваць людзей і пераканаць іх пайсці галасаваць».

Яна сцвярджае, што гэтыя намаганні не толькі спрыялі павышэнню яўкі, але і могуць аказацца каштоўнымі для новага ўрада Лулы.

«Я лічу, што гэтая сумесная праца стала важным досведам і будзе карыснай для ўрада, якому трэба будзе яшчэ шмат бітваў. Яна не толькі дапамагла знізіць узровень тых, хто ўстрымаўся ад галасавання, але і прыцягнула на свой бок значную колькасць нявызначаных выбаршчыкаў».

Сам Лула выказаў меркаванне, што мабілізацыя прыхільнікаў, якая забяспечыла яму вяртанне на новы прэзідэнцкі тэрмін, можа паўплываць на яго стыль кіравання ў бліжэйшыя гады.

У сваёй пераможнай прамове ён сказаў, што выбары далі яму шмат урокаў, і паабяцаў змяніць падыход да кіравання Бразіліяй. «Мы збіраемся даць людзям большае права голасу ў працэсе прыняцця рашэнняў, а лічбавыя камунікацыі будуць гуляць значна больш важную ролю ў маім урадзе», — заявіў ён.

Каментары6

  • ваван
    27.10.2026
    Ладзік, не надо было Трампу зализить в чужие выборы...
  • Падвойныя стандарты
    27.10.2026
    Цікава, што калі левыя перамагаюць, як Абама ў 12, ці вось тут - гэта выдатная мабілізацыя праз сацыльныя сеткі.

    Калі левыя прайграюць - як з Трампам ці ў Еўропе - раптам гэта маніпуляцыя алгартытмам карпарацыямі і расійская прапаганда.

    Меленшон вось зараз таксама кажа, што яго негатыўны рэйтынг - гэта ўсё Ізраіль і капіталісты маніпулююць медыя, а не пагромы і гвалт, што ён падбівае.
  • Падвойныя стандарты
    27.10.2026
    Падвойныя стандарты,

    А можа ўсё значна прасцей? Левыя, як звычайна, дамовіліся з крымінальнымі групоўкамі, каб у раёнах, што тыя кантралююць - іх кандыдату намалявалі колькі трэба. А за гэта іх ня будуць чапаць.

    Гэтак перамагаюць на выбарах у Мексіцы, Калумбіі, Балівіі, гэтак жа было з Чавесам у Венесуэле і г.д. Сістэма працуе дзесяцігоддзямі.

    А ўсе гэтыя сацсеткі - проста пыл у туман.

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

«Дык якія ж вялікія ў вас шляхцічы былі!» Прэм'ер Ірландыі пажартаваў, прымаючы ад Ціханоўскай слуцкі пояс14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць