Грамадства11

У Гомелі праходзіць аперацыя дастаўкі жыхароў Алешак ва Украіну

Беларускі бок афіцыйна далучыўся да гуманітарнай аперацыі ў прыфрантавым горадзе Алешкі ля Херсона, піша БелТА.

На беларускую тэрыторыю ўжо прыбылі прадстаўнікі расійскага і ўкраінскага бакоў, якія ўдзельнічаюць у гуманітарнай аперацыі.

Украінская дэлегацыя на чале з упаўнаважаным Вярхоўнай рады па правах чалавека Дзмітрыем Лубінцом прыбыла ў пункт пропуску «Новая Гута» ў Гомельскім раёне. 

Як паведамлялася раней, жыхароў акупаваных Расіяй Алешак, якія хочуць выехаць на падкантрольную Кіеву тэрыторыю, павінны даставіць праз Анапу і беларускі Гомель. Маршрут прапісаны ў пагадненні аб спыненні агню. Гомель і раён і раней неаднаразова выкарыстоўваўся для расійска-ўкраінскіх абменаў.

Дамоўленасць аб рэжыме цішыні была дасягнутая на мінулым тыдні пры пасярэдніцтве жонкі прэзідэнта ЗША Меланіі Трамп і Папы Льва XVI, які папрасіў аб гэтым падчас асабістых тэлефонных размоў з прэзідэнтамі Уладзімірам Зяленскім і Уладзімірам Пуціным.

Алешкі, акупаваныя расійскімі войскамі, знаходзяцца на левым беразе Дняпра, насупраць Херсона, які кантралюецца УСУ і размешчаны на правым беразе. Кіеў і Масква абвінавачваюць адзін аднаго ў абстрэлах горада і заяўляюць пра гуманітарную катастрофу. Дастаўляць прадукты харчавання яго жыхарам вельмі складана.

Паводле звестак валанцёраў, на восень 2026 года ў Алешках застаецца каля паўтары тысячы чалавек, у тым ліку прыкладна 40 дзяцей. Калі ўлічваць суседнія вёскі, колькасць жыхароў складае каля шасці тысяч чалавек, сярод якіх прыкладна 200 дзяцей.

Каментары1

  • Итак
    29.10.2026
    паўтары тысячы чалавек - ок, считаем рейсы. И сколько на них могло улететь людей. Узнаем, сколько из полутора тысяч решили ехать в Краину Волелюбных.

Цяпер чытаюць

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны12

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны не могуць дагнаць рэактыўныя «Шахеды». У SpaceX кажуць пра тэхнічны збой3

«А як ты выкупіў адразу акцэнт?» Рэпер Баста па голасе пазнаў музыканта з Чавусаў і расказаў пра сваё дзяцінства ў закрытым гарадку пад Дзятлавам8

Амаль 400‑метровы пуцеправод паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным абяцаюць адкрыць да канца года2

На Канары за суткі прыбылі амаль паўтары тысячы мігрантаў5

Карупцыйны скандал у Венгрыі: міністр Орбана закапаў у лесе 17 мільёнаў еўра7

«Лукашэнка ведае, што задумвае Пуцін, і вельмі гэтага баіцца». Чалы пра пагрозу новай вайны42

Алесь Бяляцкі сустрэнецца з чытачамі ў Варшаве, Кракаве і Уроцлаве1

Адна з самых масавых газет Расіі напісала пра «зняцце табу на ліквідацыю» Зяленскага4

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны12

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць