Меркаванні2828

Кампанія супраць Хэлоўіна мае далёкасяжныя мэты

Ідэолагі робяць з мухі слана, каб людзі пасля баяліся гэтага слана, піша Мікола Бугай.

Гарбузы на Хэлоўін. Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

У трэдсах і тыктоках сустракаецца нямала крытычных водгукаў на забарону Хэлоўіна ад простых людзей. «Гэта нармальна, што гарбузы забараняюць?» — тыповы асцярожны тэйк.

Улады нярэдка мяняюць пазіцыю, калі адчуваюць грамадскую незадаволенасць, але гэта не распаўсюджваецца на палітычныя пытанні. У пытанні свята гарбузоў азвяронкі бескампрамісныя.

«Заходнія паліттэхнолагі выкарыстоўваюць Хэлоўін як інструмент раскладання нашага грамадства. Пад выглядам бяскрыўднай забавы прасоўваюцца чужыя каштоўнасці», — такія публікацыі навязалі ўсім дзяржаўным СМІ.

Лухта. У англасаксонскіх краінах Хэлоўін традыцыйна святкуюць: у ЗША нават прэзідэнт сустракаецца з дзецьмі ў карнавальных касцюмах і дорыць ім слодычы. У іншых краінах усё абмяжоўваецца вечарынкамі ці гарбузамі. Ніхто там нічога не «прасоўвае», кожны што хоча, тое і робіць.

Хэлоўін — гэта не больш чым спосаб павесяліцца ў змрочныя восеньскія дні. Гэта не перашкаджае, у тым ліку нашым суседзям, адначасова адзначаць Дзень памяці продкаў. У Польшчы і Літве 1 лістапада — афіцыйныя выхадныя, каб людзі мелі час паехаць на могілкі, памянуць. У суседніх краінах усе могілкі расцвітаюць знічамі свечак. Нам бы так шанаваць памяць пра сваіх! У Беларусі ж наадварот, Дзяды перасталі быць выхадным днём пры Лукашэнку, хоць выхадны на дзень кастрычніцкага перавароту ў Расіі ён то захаваў.

Можна спрачацца, ці трэба нам той Хэлоўін. У нашай традыцыі моладзь у страшных масках збірала цукеркі на Каляды. Але хочуць дзеці і Хэлоўіна, і Каляд — ну і на здароўе, здавалася б.

Супраць Хэлоўіна столькі шуму вось чаму. Дзяржаўная прапаганда праводзіць думку — абсурдную, але ім яна падаецца дарэчнай — што на Захадзе буйным цветам расцвіў сатанізм. У расійскіх і лукашысцкіх каналах пішуць, што сатаністы ваююць ва Украіне, тайныя сатаністы кіруюць Францыяй, што глабалісты гэта сатаністы.

Распальванне нянавісці да «іншых», распальванне варожасці да народаў Еўропы і Паўночнай Амерыкі, усе гэтыя выдумкі пра сатанізм, як і пра ЛГБТ, глабалістаў — гэта база лукашысцкай ідэалогіі. Яны робяць з мухі слана, каб людзі пасля баяліся таго слана.

У страху перад усім заходнім, усім, што асацыюецца з дэмакратычнымі краінамі Захаду, ідэолагам бачыцца зарука неабмежаванага і вечнага існавання сваёй сістэмы.

У савецкі час змагаліся з джынсамі, джазам, рок-музыкай, доўгімі валасамі. У Паўночнай Карэі гэта даведзена да абсурду. І мы ўжо блізкія да таго самага абсурду: КНДР у нас ставяць у прыклад, а бяскрыўднае дзіцячае свята стала ахвярай ідэалагічнай кампаніі.

* * *

Тэксты ў рубрыцы «Меркаванні» могуць супадаць, а могуць і не супадаць з пазіцыяй Рэдакцыі.

Каментары28

  • Віталь
    31.10.2026
    Вялікае жаданне сатаны давесці ўсім, што яго няма...
  • Сатаніст у Белым Доме
    31.10.2026
    Сатанізм на Захадзе чыстая праўда. Некалькі дзён таму я асабіста бачыў аднаго хлопчыка-сатаніста ля Трампа ў касцюме афіцэра сэрэсэр і кашкеце з чырвонай зоркай.
  • БЕРАСЦЬ
    31.10.2026
    Сатаніст у Белым Доме, )))

Цяпер чытаюць

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым2

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым

Усе навіны →
Усе навіны

Піяніна, Prada, Ray-Ban, шампанскае Cristal. У расіяніна забралі тавараў на паўмільёна рублёў

Беларус паскардзіўся ў пракуратуру на кіраўніка TV Republika: той сказаў, што ў страляніне ў Кракаве ўдзельнічалі замежнікі23

Вячорка расказаў храналогію спробы арганізаваць непублічныя перамовы з Мінскам, каб дээскалаваць сітуацыю23

У Маладзечанскім раёне ў аварыі з машынай ДАІ пацярпела чатырохгадовая дзяўчынка2

«Сядзець на вяршыні гары ў Швейцарыі і піць да страты прытомнасці». Рутэ расказаў пра іх з Зяленскім планы на пасля вайны 9

Сярод забітых у Кракаве — двое замежнікаў. Грамадзянства адной ахвяры пакуль не называюць

Расіян вяртаюць на хакейныя чэмпіянаты свету. Беларусаў пакінулі за бортам30

Вэнс пачаў дыстанцыявацца ад Трампа пасля паразы рэспубліканцаў на выбарах і прасоўвае ўласны брэнд з прыцэлам на 2028 год10

Параненых у Кракаве паліцыянтаў выратавалі два вядомыя хірургі: яны абедалі побач і кінуліся на дапамогу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым2

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць