Грамадства3737

Бабарыка: Я не веру ў рэвалюцыйны сцэнар для Беларусі

«Ёсць сцэнар вельмі песімістычны. Усе плюнуць на Беларусь, і на нейкі не вельмі вялікі, але трагічны час Беларусь стане сапраўды часткай «рускага міру», — кажа экс-банкір і экс-прэтэндэнт у прэзідэнты.

Палітык і былы палітвязень Віктар Бабарыка 31 кастрычніка ўзяў удзел у літаратурным фестывалі Pradmova у Празе, на фестывалі была прэзентаваная кніга Сабіны Брыло «Справа Віктара Бабарыкі». Падчас прэзентацыі Бабарыка адказаў на пытанне «Белсата» пра палітычную будучыню Беларусі.

Віктар Бабарыка заявіў, што і ў 2020 годзе не было «злоснай матывацыі: маўляў, прыйшоў час кагосьці зрынуць». Паводле яго, матывацыя «была іншая», прынамсі сярод яго знаёмых.

«Яна ішла з усведамлення, што мы ўжо дастаткова самастойныя, мы настолькі ўжо набылі моц, што мы можам паспрабаваць узяць адказнасць за лёс краіны, за лёс сваіх дзяцей. Гэта не была вайна супраць, гэта быў выхад за новае, за іншы варыянт развіцця падзей. Так, многія людзі зараз чакаюць таго самага акна магчымасцяў, праз якое мы кагосьці пачнём караць. Але я не згодны», — сказаў палітык.

Агулам, мяркуе Бабарыка, пры жыцці Аляксандра Лукашэнкі «вельмі малаймаверна, што ў Беларусі з'явіцца магчымасць рэвалюцыйнага руху».

«Ёсць сцэнар вельмі песімістычны. Усе плюнуць на Беларусь, і на нейкі не вельмі вялікі, але трагічны час Беларусь стане сапраўды часткай «рускага міру». Гэта будзе той сцэнар, калі здрадзяць Украіне, што мы зараз і бачым. І Расія будзе святкаваць сваю перамогу. Але ў гісторыі такія перамогі ніколі не былі доўгатэрміновымі», — адзначыў палітык.

Што датычыць больш аптымістычнага сцэнара, то і ён, на думку Бабарыкі, будзе не рэвалюцыйны, а эвалюцыйны. Паводле яго, роля дзяржавы і буйных карпарацый для асобнага чалавека зніжаецца, адпаведна, і каштоўнасць улады для канкрэтнага грамадзяніна зніжаецца. Таму, мяркуе палітык, трэба ўжо зараз ствараць «не столькі сістэму барацьбы за ўладу, колькі сістэму дапамогі людзям, кампенсацыі той шкоды, якую ўлада робіць чалавеку».

«Я не веру ў рэвалюцыйныя змены ў Беларусі такога ж накалу, як у 2020 годзе. Я не верыў, што ў больш жорсткі сцэнар і ў 2020 годзе. Я і цяпер не веру ў тое, што ў будучыні будзе яшчэ больш жорсткі сцэнар, чым ён быў у 2020 годзе», — сказаў Бабарыка.

Паводле яго, «можа, гэта і наіўнасць, але гэта дакладна не дурасць».

Каментары37

  • Van der Graaf
    02.11.2026
    Паэтаму давайце жа введзём расійскі рубль!
  • ваван питерски
    02.11.2026
    Бабарыка тот кандидат что поднял хатаскрйников и дал им надежду, ибо СИСТЕМНЫЙ. Они подумали ОГО ГО - есть шанс и понеслась... А так, народ жаждет лукашэначку 2.0 только молодого и чутка умнее...

    [Зрэдагавана]
  • Пытанне
    02.11.2026
    Бабарыка таксама павінен раскрыць таямніцу - на чыі грошы ён працаваў у 20 годзе, калі ад захад не было фінансівання? Бо каго з правадыроў не паслухаць, усе яны як той Пальчыс сьвятым духам піталіся і клікалі на вуліцы ад уласнаай ідэйнасьці

Цяпер чытаюць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць11

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Усе навіны →
Усе навіны

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Каля беларускай аўтатрасы заўважылі мядзведзя на дрэве ВІДЭА2

Пазняк: Тое, што Лукашэнка гандлюе з Расіяй і Пуціным — нармальная справа88

У Новай Зеландыі 43 кіты загінулі, выкінуўшыся на бераг1

Прыбраць з двароў і вуліц аўтахлам цяпер будзе і прасцей, і хутчэй1

У Аршанскім раёне п'яны кіроўца вёз траіх дзяцей

«Робім стаўкі, што будзе на НГ». У сацсетках абмяркоўваюць рэзка падаражэлую скумбрыю5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць11

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць