Грамадства44

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе

«Белтэлекам» плануе ўжо ў 2027 годзе выйсці на рынак мабільнай сувязі ў якасці нацыянальнага аператара. Пра гэта заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергеенка.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле слоў чыноўніка, кампанія мае неабходныя магчымасці для такога развіцця. Цяпер на прадпрыемстве працуе каля 12,5 тысячы чалавек, а яго падраздзяленні ёсць амаль ва ўсіх раённых і абласных цэнтрах краіны, у тым ліку ў Мінску.

Сёлета мінскае падраздзяленне «Белтэлекама» адзначае 130-годдзе. За гэты час яно ператварылася з тэлефоннай станцыі на 100 апаратаў у прадпрыемства, якое абслугоўвае амаль 800 тысяч абанентаў стацыянарнай сувязі.

Акрамя традыцыйных тэлекамунікацыйных паслуг, кампанія развівае інтэрнэт і тэлебачанне. Апошнія чатыры гады яна таксама адказвае за рэспубліканскую сістэму маніторынгу грамадскай бяспекі, якая дапамагае МУС і іншым структурам сачыць за людзьмі. Акрамя таго, у прадпрыемства ёсць уласная студыя і тэлеканал.

Сергеенка адзначыў, што ў Мінску грамадзяне амаль не скардзяцца на якасць мабільнай сувязі, аднак у асобных рэгіёнах такія звароты яшчэ паступаюць. 

Каментары4

  • .
    11.11.2026
    «Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе.

    Чытаў такую навіну ў 2022, 2023, 2024, 2025, чытаю зараз у 2026. Паўтарыце праз год.
  • Угу®
    11.11.2026
    1.Кампанія першы прыватны кашалёк Хітразачосанага
    2.У 90-х не грэбавалі злачынствамі каб выжываць з рынку канкурэнтаў
    3.Зьбірае свае даходы ад пенсіянераў якія не разьбірацца ў яе паслугах
    4.Часьцяком удзельнічае ў "ліпавых" тэндэрах
    5.Ну і галоўнае, якасьць паслуг не залежыць ад зваротаў грамадзян
  • Маржа
    11.11.2026
    Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белтэлекам» возьме частоты, зямлю пад вышкі і прадасць 49% прыватнікам. Хутчэй за ўсё будзе так.

Цяпер чытаюць

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны14

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў5

Украінскія дроны не могуць дагнаць рэактыўныя «Шахеды». У SpaceX кажуць пра тэхнічны збой3

«А як ты выкупіў адразу акцэнт?» Рэпер Баста па голасе пазнаў музыканта з Чавусаў і расказаў пра сваё дзяцінства ў закрытым гарадку пад Дзятлавам8

Амаль 400‑метровы пуцеправод паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным абяцаюць адкрыць да канца года2

На Канары за суткі прыбылі амаль паўтары тысячы мігрантаў5

Карупцыйны скандал у Венгрыі: міністр Орбана закапаў у лесе 17 мільёнаў еўра7

«Лукашэнка ведае, што задумвае Пуцін, і вельмі гэтага баіцца». Чалы пра пагрозу новай вайны43

Алесь Бяляцкі сустрэнецца з чытачамі ў Варшаве, Кракаве і Уроцлаве1

Адна з самых масавых газет Расіі напісала пра «зняцце табу на ліквідацыю» Зяленскага4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны14

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць