Грамадства

Памерла партызанка Клаўдзія Сяргеева. Ёй было 98 гадоў

У 14 гадоў яна ўбачыла знішчэнне роднай вёскі Воўчыя Норы і далучылася да партызанаў. Пра смерць Клаўдзіі Сяргеевай паведаміў Гомельскі гарвыканкам.

Клаўдзія Сяргеева нарадзілася 5 сакавіка 1928 года.

Яна была апошняй сведкай знішчэння вёскі Воўчыя Норы на Брэстчыне. Яе бацька пайшоў у партызаны, а дзяўчынка заставалася ў вёсцы. У верасні 1942 года карнікі 1‑й брыгады СС спалілі Воўчыя Норы. У агні загінулі 465 чалавек, некаторых жыхароў расстралялі.

«На таку, дзе малацілі зерне, ляжала мноства абгарэлых целаў, — успамінала Сяргеева. — Дзядуля, бабуля, мамін брат, яго трое дзяцей, жонка…»

Нават праз дзесяцігоддзі ўбачанае не адпускала яе.

«Я дагэтуль выключаю тэлевізар, калі паказваюць жахлівыя разбурэнні і гібель людзей», — прызнавалася яна.

Пасля знішчэння вёскі Клаўдзія трапіла да бацькі ў партызанскі атрад. У 14 гадоў прыняла прысягу і атрымала карабін. Сачыла за чыгункай, удзельнічала ў закладванні мін пад нямецкія эшалоны, даглядала параненых. Яе старэйшага брата вывезлі ў Германію, дзе ён знік без вестак. Іншы брат стаў разведчыкам.

Сяргеева ваявала ў атрадзе да 15 ліпеня 1944 года. Пасля вайны выйшла замуж за вайскоўца, нарадзіла дачку. У 1971 годзе сям’я пераехала ў Гомель. Там яна працавала ў Доме быту да пенсіі. Была ўзнагароджаная ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі.

Назва ж вёскі Воўчыя Норы сумна захавалася і да сёння — так называюць калонію №22 пад Івацэвічамі, якая стаіць каля тых мясцін. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Я нічога не чуў пра запаволенне Starlink ва Украіне4

Стыхійныя горкі для цюбінгу ў Мінску будуць засыпаць пяском

У продажы з'явіўся заменнік Nesquik ад «Савушкавага»2

У Мексіцы памёр адзін з найбуйнейшых наркабаронаў у гісторыі4

У Светлагорску рэканструююць ЦКК, дадаўшы новыя аб'екты

У Крамлі заявілі, што будуць далей ваяваць дзеля «міру на стагоддзі»5

У Бабруйску мужчына перарабляў сігнальныя пісталеты ў баявыя1

Як Джэнсэн Хуанг адкрыў Кітаю абводную дарогу да ўдзелу ў ШІ-гонцы5

У Гродне раварыст насмерць збіў пенсіянера3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»34

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць