Моды

Чаму ўсё новае цяпер выглядае крыху вінтажным

У калекцыях вясна—лета 2027 вялікія дамы мод робяць новае адзенне падобным да вінтажу. Яны змешваюць рэчы з розных эпох так, як гэта робіць моладзь, што набывае адзенне ў сэканд-хэндах, апісвае Harper's Bazaar.

Фота: chanel.com

Раней збіраць вінтаж было звычкай інсайдараў моды. Цяпер моладзь расце на рынку адзення з другіх рук: паводле справаздачы ThredUp за 2026 год (ЗША), летась 62% пакалення Z рабілі там пакупкі. Гардэроб, у якім змяшаныя розныя эпохі, становіцца нормай, і дызайнеры падхопліваюць гэтую тэндэнцыю. Гаворка не пра штучна састараныя рэчы, як у мінулыя сезоны. Мода хоча індывідуальнасці і свабоды ад аднолькавай эстэтыкі «ціхай раскошы».

Дызайнер Мацьё Блазі з Chanel расказаў, што ідэю падказалі школьнікі. Ён забіраў пляменніка са школы і заўважыў, што яго аднакласнікі вольна мяшаюць вінтаж з 30-х, 50‑х і 70-х. На подыуме брэнд Chanel паказаў касцюмы са спадніцамі да каленяў, нацягнутыя адно на адно каралі і вялікія кветкавыя брошкі. Мацьё Блазі не стаў змагацца са спадчынай Како Шанэль і Лагерфельда, а змяніў яе ўспрыманне праз дэталі.

Фота: chanel.com

Тэма калекцыі Dolce & Gabbana— гардэробы сіцылійскіх дамоў, якія перадаюцца ад прабабуль да ўнучак. Вобразы выглядаюць так, быццам дзяўчына пакапалася ў бабулінай шафе: старадаўняя блузка з бантам спалучаецца з падранымі джынсамі.

Фота: world.dolcegabbana.com

Gucci абыграў вобраз «бунтаўнічай арыстакраткі»: школьны кілт у яе з формы, а рэгбійка і скураная куртка — з сэканд-хэнда ці з бацькавай шафы, і ўсё гэта надзета без увагі на эпоху.

Фота: gucci / Instagram

Ralph Lauren змяшаў уласныя хіты: амерыканскі «вестэрн», англійскую арыстакратычную стылістыку і рабочы стыль. Камізэлькі ў яго з кішэннымі гадзіннікамі, а парчовыя вячэрнія жакеты носяць з пацёртым дэнімам.

Фота: ralphlauren / Instagram

Але ўзнікае новая праблема. Дамы мод цяпер канкуруюць з уласнымі архівамі: зноў папулярныя Pucci і Etro пачатку 2000‑х з другіх рук. Таму многія выпускаюць перавыданні сваіх класічных рэчаў, напрыклад туфлі Chloé Maxime або шалік McQueen з чэрапам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе21

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовая дачка бізнэсмена Зінгмана перамагла ў расійскім аналагу дзіцячага «Еўрабачання»23

У лесе на мяжы Беларусі з Латвіяй знік кеніец. Яго шукаюць сваякі3

У Атлантычным акіяне імкліва разрастаецца гіганцкі пояс водарасцяў1

Правялі лёсаванне чвэрцьфіналаў футбольнай Лігі нацый3

Трамп: Пуцін сказаў мне, што не пайшоў бы вайной на Украіну, калі б я тады быў прэзідэнтам18

Проста зняць лазню ў аграсядзібе больш не выйдзе. Для ўладальнікаў і гасцей запрацавалі новыя правілы6

Пасля выкрыцця спробы палітычнага забойства Данія абмяжоўвае выдачу віз расіянам і выкідае з краіны расійскага аташэ

«Табе яшчэ прыйдзецца выбачыцца». Ціханоўскі адказаў Севярынцу125

Міністр абароны Германіі заклікаў еўрапейцаў ехаць да Пуціна ў Маскву9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе21

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць