Здарэнні

Кот стаў зоркай спектакля ў Маскве

Кісуля выйшла на сцэну ў самы кульмінацыйны момант — падчас напружанай размовы дзвюх гераінь.

Фота: @terracognitiva

У тэатры Массавета падчас спектакля «Небяспечныя сувязі» на сцэну нечакана выйшаў новы артыст — кот. Пастаноўку давялося ненадоўга перапыніць, піша Moskvichmag.ru

Акторы спачатку прадоўжылі граць як ні ў чым не бывала. Кот жа не спяшаючыся пацягнуўся, агледзеўся і, здаецца, зусім не збянтэжыўся ад таго, што апынуўся перад поўнай залай гледачоў.

Ён відавочна не збіраўся заставацца на другіх ролях, а, наадварот, упэўнена накіраваўся па сцэне ў бок гледачоў. У выніку адной з актрыс давялося ратаваць спектакль: яна падышла да хвастатага калегі, узяла яго на рукі і вынесла за кулісы. Гледачы праводзілі абодвух смехам і воплескамі.

Фота: @terracognitiva

Мяркуючы па ўсім, кот — адзін з новых жыхароў тэатра. Не так даўно, летам, у Массавеце расказалі, што ў іх пасяліліся два хвастатыя гадаванцы, якіх узялі пад апеку.

«Яны апынуліся ў складаных жыццёвых абставінах, і тэатр рады ўзяць іх пад апеку, а яшчэ атрымлівае асалоду ад іх грацыі і ўяўляе, як цяпер несалодка давядзецца тэатральным пацукам», — пісалі ў тэатры.

Такім чынам, грацыяй ката цяпер змаглі палюбавацца не толькі акцёры і кіраўніцтва тэатра, але і гледачы. Дэбют атрымаўся!

Каментары

Цяпер чытаюць

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю

Усе навіны →
Усе навіны

Заплацілі, каб змерзнуць на стадыёне. Фанаты «Сэлтыка» сабралі 90 тысяч еўра за адну ноч1

Віцебскі вядучы, на якога данеслі за жарт на закрытым мерапрыемстве, расказаў, чым усё скончылася4

Севярынец: Ціханоўскі перайшоў чырвоную рысу. Не ганьбі мужчынаў і беларусаў. Вяртайся60

Былога супрацоўніка КДБ з польскім грамадзянствам асудзілі да 14 гадоў9

Вызначыўся супернік зборнай Беларусі ў стыкавым матчы Лігі нацый5

19‑гадовы берасцеец Андрэй ліквідаваны пад Курдзюмаўкай22

Украіна нанесла ўдар па штабе арміі ў Бярдзянску. Загінулі сямёра вайскоўцаў, у тым ліку сын генерала3

Выжыць на 1500 рублёў? Некаторыя мінчане кажуць, што гэта рэальна11

Эстонія з 1 снежня закрывае мяжу з Расіяй4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць