Прадпрымальнік апублікаў фота са сваім тварам на стэндзе вышуку ў Віцебску.

Прадпрымальнік Дзмітрый Скіндзераў, прызнаны пагрозай нацыянальнай бяспекі Літвы, расказаў падпісчыкам, па якім артыкуле Крымінальнага кодэкса Беларусі яго аб’явілі ў вышук.
Як аказалася, афіцыйна яго абвінавачваюць толькі па ч. 2 арт. 431 — дача хабару паўторна альбо ў буйным памеры. За гэта Скіндзераву пагражае да 5 гадоў хіміі альбо ад 2 да 7 калоніі.
Здымак з гэтай інфармацыяй і са сваім тварам на міліцэйскім стэндзе вышуку ў Віцебску ён апублікаваў у твітары.

Раней Скіндзераў заяўляў, што супраць яго ў Беларусі заведзеныя 12 крымінальных спраў, аднак доказаў гэтаму сцвярджэнню няма.
Літва пазбавіла прадпрымальніка прытулку і хоча дэпартаваць у Беларусь, аднак працэс прыпынены праз тое, што ён спрабуе абскардзіць рашэнне літоўскіх уладаў.
Чытайце таксама:
У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава
Чаму Дзмітрыя Скіндзерава высылаюць з Літвы? На гэта ёсць пяць прычын
Даўгі еўрапейскага бізнэсу Дзмітрыя Скіндзерава, якога Літва пазбаўляе прытулку, дасягнулі 354 тысяч еўра
Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве
Цяпер чытаюць
Праектавалі кароўнікі і акумулятарны завод, а цяпер узяліся за барока. З велічнага езуіцкага калегіума ў Пінску збіраюцца збіць увесь тынк — а ён быў распісаны фрэскамі
Каментары