Афіша

Незнаёмыя знаёмцы Аляксандра Тамковіча

16 лістапада а 17-й у менскай галерэі «Ў» журналіст прэзентуе сваю новую кнігу «Без палітыкі».

Яе склалі інтэрвію зь вядомымі беларускімі дзеячамі, якіх журналіст распытваў пра прыватнае жыцьцё і непрафэсійныя захапленьні. Чаму яго зацікавіла, як палітыкі гуляюць у футбол ці якую музыку слухаюць праваабаронцы, аўтара распытвала Валянціна Аксак.

— Спадар Тамковіч, як у вас узьнікла ідэя напісаць кнігу пра вядомых грамадзкіх і палітычных дзеячаў у, так бы мовіць, хатнім інтэр’еры, бяз нават ценю палітыкі?

— Барыкады, усякія рэзалюцыі — гэта ня мэта гэтай кнігі. Мэта яе — паказаць людзей, якія ёсьць звычайнымі, нармальнымі. А то яны ў нас нейкімі адмарозкамі паказваюцца. Вось я й хацеў паказаць, што гэта ня тыя адмарозкі, пра якіх нам кажуць з экранаў тэлебачаньня дзяржаўнага. І таму, я думаю, ня толькі мне, а шмат каму будзе вельмі цікава пачытаць, напрыклад, пра тое, як Мілінкевіч займаўся баскетболам у дзяцінстве, а ягоны намесьнік Губарэвіч як гатуе вельмі добрыя кактэйлі, ці як прафсаюзьнік Бухвостаў займаецца ёгай.

— У вас быў пэўны сьпіс вядомых пэрсонаў, пра чые хобі вы хацелі расказаць чытачу, ці самі хобі вызначалі, з кім з грамадзка-палітычных дзеячаў вы хацелі пагаварыць без палітыкі?

— На жаль, у большасьці людзей, якія займаюцца палітыкай, менавіта палітыка і ёсьць хобі. І таму выбіраць было вельмі цяжка, і сьпісу ў мяне не было. Калі ў чалавека нешта было, пра што цікава можна было расказаць, я з задавальненьнем з дапамогай гэтага чалавека расказваў. Напрыклад, усе ведаюць, што Лябедзька займаецца футболам, і вельмі цікава было пачуць падрабязнасьці гэтага ягонага захапленьня. Але там ня толькі захапленьні і хобі, там ёсьць і старонкі жыцьця некаторых палітыкаў. Напрыклад, Казулін расказвае, як ён, самы вядомы ў нас марпех, хадзіў за экватар.

— Сярод трыццаці дзевяці герояў кнігі — «пчаляр» Міхаіл Чыгір і «лыжніца» Валянціна Палевікова, «мастацтвазнаўца» Генадзь Грушавы і «кулінар» Сяргей Калякін, «бітламан» Валянцін Стэфановіч і «вінароб» Гары Паганяйла. На вашу думку, ці ня шкодзіць іх палітычнаму іміджу абнародаваньне іхніх такіх далёкіх ад штодзённага клопату пра будучыню краіны захапленьняў?

— Я думаю, што не зашкодзіць, таму што ім зашкодзіць вельмі цяжка ў нашых умовах. Гэта першае. А па-другое, я лічу, што наадварот, гэта якраз тое, пра што ня кажа дзяржаўная прапаганда, і што гэта звычайныя, нармальныя людзі. І такімі я хацеў паказаць іх, што яны як усе, жывуць нармальным жыцьцём.

— Частка інтэрвію ў кнізе пададзеная па-беларуску, частка — па-расейску. Чаму кніжка дзьвюхмоўная?

— Справа ў тым, што яна пачыналася шмат гадоў таму. На той момант я беларускую мову ведаў, як кажуць ангельцы, so-so. Таму хваляваўся, што будзе шмат памылак. Менавіта з гэтай прычыны першыя інтэрвію былі па-расейску. А потым, калі Аляксей Кароль прапанаваў зрабіць сэрыю нарысаў у газэце «Новы час» і я яму адказаў, што пішу па-расейску, а ён мне кажа: «Пішыце па-расейску, а мы будзем перакладаць», то мне так сорамна стала, і я пачаў вывучаць беларускую мову. Даволі хутка яе асвоіў. Ну, а тое, што зрабіў, яшчэ не пасьпеўшы асвоіць, якраз і ёсьць у кнізе па-расейску.

Каментары

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі12

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Тэйлар Свіфт заплаціла 160 тысяч даляраў за ўзгадненне свайго грандыёзнага вяселля з уладамі Нью-Ёрка1

Непадалёк ад плошчы Перамогі ў незвычайным доме прадаецца кватэра з садам пад вокнамі і месцам для барбекю

У Расіі беларус на фуры так урэзаўся ў аўтазак, што арыштант унутры страціў прытомнасць

Што рабіць, калі кватэру затапіла?2

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі30

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі12

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць