Афіша

«Красные звёзды» і Pomidor/OFF — 2 снежня

На снежаньскім канцэрце ў межах праекту «Тузін. Unplugged» выступяць два гурты, якія якраз на канец года падрыхтавалі свае новыя рэлізы.
«Красные звёзды» сыграюць у акустычнай версіі песні з новага альбома «Жівой», у тым ліку новую беларускамоўную «Зорачку», якая абяцае стаць адным з іх галоўных хітоў. Гурт Pomidor/OFF у сваю чаргу пакажа рэшту са свайго новага дыска «Патас/Попс/Прапаганда» і зайграе ўсімі любімыя хіты.

Гурт «Красные звёзды» ўпершыню запісалі песню па-беларуску ажно на 17 гадоў сваёй гісторыі. Летась на «Тузіне Гітоў» яна прадставілі кампазіцыю «Без цябе», якая пазней увайшла на сінгл гурта «Плёнки» пад назвай «Майская». Лідар каманды Уладзімір Селіванаў кажа, што на «Тузін. Unplugged» абавязкова прагучаць песні з сінглу, а таксама новага альбома «Жівой», які выйдзе неўзабаве

Pomidor/OFF плануе выступіць на «Тузін. Unplugged» у поўным складзе: Аляксандр Памідораў на вакале ды з гітараю, на басе — Сяргей Канановіч, а на бубнах — Зміцер Харытановіч. «Мы рыхтуем праграму з старых, новых і нават яшчэ зусім нячутых песень. Праўда, пакуль не магу сказаць, у якой прапорцыі між сабой яны будуць суадносіцца. Дакладна, што аранжыроўкі вядомых з электрычнасці твораў будуць перапрацаваныя», — заўважае Памідораў. Музыкі абяцаюць выканаць такія песні, як «Быць беларусам», «Радыё» ды «Дзень без гарэлкі.

Падчас выступаў гледачы змогуць задаць пытанні музыкам. Весці імпрэзу будзе Алег Хаменка.

Канцэрт пачнецца ў 19.00 2 снежня (пятніца) у мінскім клубе «Графіці» (зав. Калініна, 16).

Кошт квітка — 50 000 руб. Набыць квіткі можна ў клубе загадзя з 18.00 да 22.00 штодня, акрамя суботы і нядзелі. Інфалінія: (029) 638-44-44, (033) 638-44-44, skype, google: Diskoteq, ICQ: 531-07-353.

Каментары

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе44

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец распавёў, як на Акрэсціна яму арганізавалі пачварную газавую атаку5

У Беларусі навучыліся рамантаваць цепласеткі без адключэння ацяплення2

У Іране пахавалі аяталу Хаменеі2

У Кобрынскім раёне ў ДТЗ загінула 15‑гадовая дзяўчына, яшчэ тры маладыя чалавекі ў бальніцы1

«Вам канец». Як мінчук чатыры дні вадзіў за нос махляроў і чым скончылася9

Фізічныя кнопкі вяртаюцца? Аўтавытворцы пачынаюць адмаўляцца ад сэнсараў і вялізарных экранаў12

Пад начным ударам дронаў апынуліся тры буйныя нафтавыя аб’екты на поўдні Расіі1

Навукоўцы: першыя жывёлы на Зямлі былі вельмі дрэнныя ў сэксе8

Францыя перамагла Марока і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету. Мбапэ зноў не расчараваў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе44

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць