Свет22

NASA шукае добраахвотнікаў для праграмы тэсціравання жыцця на Месяцы і Марсе

Валанцёры, цэлы год адарваныя ад зямнога жыцця, будуць удзельнічаць у сімуляцыі жыцця на Месяцы і Марсе. 

NASA шукае валанцёраў для ўдзелу ў новай сімуляцыі. На фота — першы склад каманды марсіянскай праграмы NASA ў ліпені 2024 года. Фота: NASA

Касмічнае агенцтва ЗША плануе набраць чатырох удзельнікаў для праграмы даследаванняў Месяца і Марса (MMEA) — гадавога сімуляцыйнага праекта, распрацаванага для прайгравання ўмоў палёту і жыцця на Месяцы і Марсе, піша CNN. 

Хоць гэта і не сапраўдны палёт, валанцёры будуць знаходзіцца ў касмічных умовах, жыць у замкнёных прасторах і выконваць заданні, як астранаўты: вырошчваць ураджай, сачыць за сваім здароўем і імітаваць выхады ў адкрыты космас.

12‑месячная праграма пачнецца не раней за жнівень 2027 года і будзе базавацца ў Касмічным цэнтры імя Джонсана ў Х’юстане. Прадстаўнік NASA паведаміў CNN, што даследчая праграма дапаможа знізіць рызыкі, з якімі астранаўты могуць сутыкнуцца падчас палётаў у космас і высадкі на Марс.

Кандыдаты павінны быць грамадзянамі ЗША або ўладальнікамі грын-карты ва ўзросце ад 30 да 55 гадоў (хоць могуць разглядацца і людзі па-за гэтым узроставым дыяпазонам). Яны таксама павінны мець рост не вышэй за 1,88 метра і свабодна валодаць англійскай мовай.

Патэнцыйныя ўдзельнікі павінны быць гатовыя прысвяціць 14 месяцаў праграме ў Касмічным цэнтры, што ўключае 12 месяцаў унутры дзвюх замкнёных прастор, а таксама яшчэ два месяцы на падрыхтоўку да місіі і трэніроўкі пасля яе.

Яны павінны прайсці фізічныя і псіхалагічныя тэсты.

Кандыдаты павінны мець кваліфікацыю, «падобную да астранаўтаў», напрыклад, ступень бакалаўра ў галіне інжынерыі, біялагічных навук, фізічных навук або матэматыкі. Ваенны вопыт таксама будзе ўлічвацца.

Два жылыя модулі

Прадстаўнік NASA паведаміў CNN, што праект будзе падзелены на тры сегменты з выкарыстаннем двух розных жылых модуляў.

«Першы будзе праходзіць унутры макета касмічнага карабля плошчай 60 квадратных метраў, дзе валанцёры будуць жыць так, быццам яны ляцяць з Зямлі на Месяц або Марс», — распавяла CNN прадстаўнік Кэлсі Спайві.

Чатыры члены экіпажа будуць мець уласныя невялікія каюты, уключаючы прастору для жыцця, працы і сну, а таксама маленькую прыбіральню.

Другі этап пераводзіць валанцёраў ад палёту да жыцця на паверхні іншай планеты.

Члены экіпажа пераедуць у аднапавярховы комплекс плошчай 84 квадратныя метры, дзе будуць вырошчваць ураджай, клапаціцца пра сваё здароўе і дабрабыт, а таксама практыкавацца ў выхадах у космас.

Трэцяя фаза будзе вяртаннем на Зямлю ў тым жа касмічным караблі.

Хоць NASA правяло 28 сімуляцый палёту і дзве сімуляцыі паверхневага пражывання, гэта будзе першы праект, які аб’яднае абодва элементы.

«Новая ацэнка рэчаў»

Сярод удзельнікаў папярэдняй падобнай місіі быў Нэйтан Джонс, доктар з Ілінойса, які наткнуўся на артыкул пра набор валанцёраў падчас начных дзяжурстваў у 2021 годзе.

Нэйтан Джонс. Фота: NASA

Праз два гады ён служыў медыцынскім афіцэрам экіпажа ўнутры Mars Alpha Dune — сімулятара марсіянскага асяроддзя ад NASA.

Ён распавёў CNN, што гэты вопыт узмацніў яго амбіцыі стаць астранаўтам.

Аднак гадавое даследаванне было звязана з эмацыйнымі выпрабаваннямі для 43‑гадовага Джонса, галоўным з якіх была туга па жонцы і дзецях.

«Было цяжка прапускаць такія вялікія падзеі, як дні нараджэння, святы, выпускныя, пахаванні і вяселлі», — сказаў ён.

Джонс адзначыў, што пасля місіі пачаў па-новаму цаніць простыя рэчы ў жыцці: «Ежа NASA была добрай, але меню абавязкова абмежаванае, і нічога не было свежага, акрамя некалькіх гароднін, якія мы вырошчвалі. У місіі не было сонечнага святла ці ветру. Таму я па-новаму ацаніў такія рэчы, калі місія завяршылася».

Каментары2

  • Жвір
    10.07.2026
    А што Маск ? Маск запісаўся добраахвотнікам на Марс ? Яму дадуць рыдлёўку, калі што, будзе капаць студню на Марсе, важны аб'ект для азеляненьня плянэты.
  • 453543
    10.07.2026
    Дзіцячыя гульні. У нас палова насельніцтва так жыве, і нічога так..., а для іх гэта амаль подзвіг. Існуе толькі адзін фактар, які мае вырашальнае значэнне пры працяглых касмічных палётах: гэта касьмічная РАДЫЯЦЫЯ. Цераз год з-за гэтага, ў рэальным палёце, ўсе астранаўты сканаюць.
    Хочуць на Марс, трэба праводзіць больш складаны (нават з пункту гледжання маралі) эксперымент: трэба спачатку выводзіць пароду людзей устойлівых да радыяцыі. А для гэтага трэба ехаць да нас, ці на Украіну, і набіраць астранаўтаў з нашчадкаў людзей, якія выжылі пасля чарнобыля і зараз маюць добрае здароўе. Гэтыя людзі ўжо больш устойлівыя да радыяцыі.
    P.S. Першы рэальны жыхар Марса павінен быць "чарнобыльцам", нашчадкам беларуса ці украінца. Вось тады эксперымент з марсіянскім жыццём будзе удалым.

Цяпер чытаюць

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны28

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінсувязі патлумачылі, пры якіх умовах «Белтэлекам» можа выйсці на рынак мабільнай сувязі5

Пасля падаражання праезду мінчукі традыцыйна сталі ў чэргі па жэтоны ФОТАФАКТ3

У Гомелі дзяўчына выпіла 20 таблетак валяр'янкі і запіла іх гарэлкай1

Лукашэнка так прагне міру, што гатовы сам завезці Зяленскага да Пуціна ў Маскву21

Расійскі генерал заклікаў да мірнага перавароту і адхілення Пуціна ад улады21

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»75

Зборнай Сенегала вярнулі Кубак Афрыкі, заваяваны амаль год таму1

Лукашэнкаўская прапаганда пагражае Еўрасаюзу, калі той «адмовіцца прыняць новую рэальнасць»10

Кубракоў папярэдзіў, што будучыя пратэсты ў Беларусі будуць разганяць інакш49

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны28

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць