Афіша

19 студзеня ў «Ў» — Беларускі авангард 1980-х

Альманах «pARTisan» пры падтрымцы кампаніі «Будзьма» запрашае ўсіх на Х-паці ў стылі васьмідзясятых, прысвечаную выхаду альбому «Беларускі авангард 1980-х».

У праграме:

— Выступ ветэранаў беларускага авангарду;

— Аўтограф-сэсія з перадавікамі сац-арт-вытворчасці васьмідзясятых;

— Выстава ўнікальнай калекцыі пладова-ягадных він;

— Жывая музыка васьмідзясятых у выкананні Зміцера Бартосіка і Андрэя Плясанава;

— Тры гадзіны ўнікальнай хронікі з архіваў Юрыя Ігрушы;

— Дыскатэка: Dj — Коля Марксіст;

— Буфет, фуршэт (пры сабе мець гранёную шклянку) і іншыя прысмакі.

19 студзеня (чацвер) а 19-й гадзіне, галерэя «Ў» і кнігарня «логвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37А, будынак былой «шклатары» 80-х за тралейбусным дэпо).

«Беларускі авангард 1980-х» — гэта чацвёрты альбом серыі «Калекцыя пАРТызана», заснаванай у 2009 годзе галоўным рэдактарам альманаха сучаснага беларускага мастацтва «pARTisan» Артурам Клінавым. Першым у гэтай серыі быў выдадзены альбом «Дванаццаць» Артура Клінава, а ў мінулым годзе — «Ё Цэслер» Уладзіміра Цэслера і «План уцёкаў» Руслана Вашкевіча. У серыі плануецца выдаць 32 альбомы (колькасць літараў у алфавіце), якія разам складуць унікальны энцыклапедычны візуальны альфабэт, галерэю найноўшай беларускай культуры.

Каментары

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе44

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе

Усе навіны →
Усе навіны

«Міратворац» выдаліў галоўнага рэдактара «Еўрарадыё» са сваёй базы29

Севярынец распавёў, як на Акрэсціна яму арганізавалі пачварную газавую атаку5

У Беларусі навучыліся рамантаваць цепласеткі без адключэння ацяплення2

У Іране пахавалі аяталу Хаменеі2

У Кобрынскім раёне ў ДТЗ загінула 15‑гадовая дзяўчына, яшчэ тры маладыя чалавекі ў бальніцы1

«Вам канец». Як мінчук чатыры дні вадзіў за нос махляроў і чым скончылася9

Фізічныя кнопкі вяртаюцца? Аўтавытворцы пачынаюць адмаўляцца ад сэнсараў і вялізарных экранаў12

Пад начным ударам дронаў апынуліся тры буйныя нафтавыя аб’екты на поўдні Расіі1

Навукоўцы: першыя жывёлы на Зямлі былі вельмі дрэнныя ў сэксе8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе44

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць