Грамадства3232

У Канадзе адшуканы падазраваны ў датычнасці да спальвання Хатыні

Гэта ўкраінец Уладзімір Катрук, што займаўся ў Квэбэку развядзеннем пчол.

Уладам Канады ўдалося знайсці аднаго самых шуканых нацысцкіх злачынцаў, што хаваліся ад правасуддзя, піша ў пятніцу "Таронта стар".

91-гадовы пчаляр Уладзімір Катрук (Vladimir Katriuk) займае чацвёртае месца ў спісе Цэнтра Сімона Візенталя -- арганізацыі, якая займаецца пошукам нацысцкіх злачынцаў па ўсім свеце.

Па дадзеных нядаўна знойдзеных архіўных дакументаў, Катрук быў датычны да забойства жыхароў вёскі Хатынь у сакавіку 1943 г. Салдаты сагналі жыхароў у хлеў і падпалілі яго. У дакуменце гаворыцца,

што «задача Катрука была ў тым, каб расстрэльваць тых, хто спрабаваў выбегчы з хлява і выратавацца ад агню».

Ураджэнец Украіны Уладзімір Катрук эміграваў у Канаду ў 1951 годзе. Яго ўжо спрабавалі пазбавіць канадскага грамадзянства ў сувязі з падазрэннямі ў яго сувязях з нацыстамі, рашэнне было перагледжана з-за недахопу доказаў. Прымаючы пад увагу новыя абставіны справы, урад можа вынесці пастанову аб яго дэпартацыі з Канады.

Сам Катрук адмаўляе датычнасць да якіх-небудзь злачынстваў, але ў той жа час адмаўляецца казаць пра сваё мінулае.

Катрук жыў у Омстаўне (Omnstown) у правінцыі Квэбэк, дзе меў ферму, на якой гадаваў пчолаў.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць40

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

«Хогвартс адпачывае». На вуліцы Мінска заўважылі «дыханне дрэў»

У Мінску арыштавалі «чорнага рыэлтара», які спрабаваў завалодаць кватэрай алкаголіка3

У Францыі пасля 20 гадоў забыцця выставілі працу Марка Шагала

У Беларусі знайшлі самую шматдзетную сям'ю лебедзяў1

Цела Святланы Курс будзе крэміравана24

Трамп заявіў, што збіраецца балатавацца на трэці тэрмін16

У кабінет гінеколага гомельскай паліклінікі падчас агляду жанчыны зайшоў мужчына-інжынер — але вымову зрабілі не яму28

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць40

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць