Афіша11

Garbage прывязуць у Мінск новы альбом

13 лістапада, Палац спорту.

Адзін з галоўных гуртоў 90-х — Garbage (на мінскіх афішах яны называюцца «Габідж», што досыць спрэчна) — упершыню адыграе канцэрт у Беларусі.

Рэч не толькі ў чароўным гучанні вакала Шырлі Мэнсан і ў тым, што гурт таленавіта пакпіў з поп-музыкі 90-х, стварыўшы новы стыль, які самі музыкі называюць «навуко-фантастычны поп».

Сакрэт папулярнасці яшчэ і ў пачуцці меры — за 20 год існавання, Garbage запісалі ўсяго пяць альбомаў, але затое якіх!

Песні Stupid Girl і Only Happy When It Rains чулі бадай што ўсе — дакіньце да гэтага хіт айчыннага fm-эфіру The World is not Enough з чарговага фільма пра Бонда. І становіцца зразумела, чаму гэтая музыка не знікла разам з некаторымі героямі 90-х.

Апошнім часам яны вандруюць па планеце з прэзентацыяй новага альбома — Not Your Kind of People, які выйшаў мінулай вясной.

Цяпер музыкі дабраліся і да Мінска — вялікі канцэрт Garbage адбудзецца 13 лістапада ў Палацы спорту. Квіткі ад 350 000 да 770 000 рублёў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі28

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Будынак крэйдавага завода ў Белгарадскай вобласці разбураны ў выніку ўдару беспілотнікаў1

Ордэн Белага Арла, які забралі ў Зяленскага, вярнуўся ў Польшчу. Што з ім будзе цяпер?4

У Крыме здарылася маштабнае адключэнне святла6

Для рамонту моста каля плошчы Перамогі будзе перакрыты праспект Незалежнасці

Чаму ў Мінску не пабудуюць метро ў «Паўночны Бераг»?14

Пачаў хаміць: сямейная пара ў Беларусі адмовілася ад 16‑гадовага сына2

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?64

Прэзідэнтка Мексікі запрасіла знакамітую качку Мерлін да сябе ў палац, а тая дзеўбанула яе ў руку

Лепельская суддзя Кручыніна, якая рэпрэсавала медыкаў, пастара, ратавальнікаў, звольнілася па ўласным жаданні8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі28

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць