Архіў

Культура сьцісла

Першы піяр Мілінкевіча

Гіт-парад музычнага сайту «Тузін гітоў» будзе камэнтаваць Алесь Мілінкевіч. Дагэтуль экспэртамі выступалі К.Камоцкая, Л.Вольскі, А.Памідораў. Каардынатар праекту Аляксей Мінчонак кажа, што на «ТГ» заўсёды туры камэнтавалі цікавыя асобы. Сярод іх былі музыкі і прадусэры, а вось палітыкаў яшчэ не было. Таму й вырашылі запрасіць Мілінкевіча, ведаючы ягоную любоў да беларускай музыкі.

На Tut.by-еўскім форуме гэта ўжо назвалі «першым удалым піяр-ходам адзінага» :).

Дыск Данчыка

«БМА group» выдала кампакт-дыск зь песьнямі Багдана Андрусішына, якія 20 гадоў таму былі запісаныя ў Нью-ёрскай студыі Angel Sound і выйшлі на кружэлцы «Я ад вас далёка». Своеасаблівым «відэабонусам» выступае запіс канцэрту Данчыка ў менскай філярмоніі ў 1996 г. Сам сьпявак і рэдактар беларускай службы радыё «Свабода» заявіў, што не мяркуе ладзіць з нагоды выхаду дыску канцэрт, бо ня лічыць сябе падрыхтаваным. «БМА group» плянуе перавыдаць на кампакт-дысках усе альбомы сьпевака.

«Саша і Сірожа» шукаюць таленты

Вядомы тэледуэт зьбіраецца экранізаваць увесь дэбютны альбом «Ска-ты!». Хутка зьявіцца ўжо чацьвёрты відэаролік. Гэтым разам абралі песьню «Новы год». У кліпе будзе прысутнічаць сцэна масавай фіззарадкі. «СіС» запрашаюць у ёй зьняцца ўсіх ахвотных. Здымкі трэ было дасылаць да 1 лістапада на e-mail: [email protected], але для асаблівых ахвотнікаў тэрмін будзе падоўжаны.

«Бардаўская восень»

У фэстывалі «Бардаўская восень-2005» на Беласточчыне галоўны прыз (магчымасьць запісаць альбом у прафэсійнай радыёстудыі) не атрымаў ніхто. Прафэсійную гітару атрымала бардаўскае трыё з Польшчы (Ілона Карпюк, Мажэна Русачык, Андрэй Грэсь), барды зь Беларусі Ільля Паплоўка й Андрэй Касьцень — па 10 гадзін студыйнага запісу.

Pager-вершы Лабадзенкі

Накладам 300 асобнікаў убачыла сьвет кніга Глеба Лабадзенкі «Pager-вершы: начная лірыка». Прадмову да кнігі напісаў Рыгор Барадулін, пасьлямову — Андрэй Хадановіч. Кніга выйшла за сродкі самога аўтара. Pager-вершы — творы, дасланыя аўтарам праз пэйджар. У кнізе яны падаюцца з асаблівасьцямі «незьбеларушчанага» пэйджара: з «1» заміж «і», бязь літар «ё» ды «ў».

Адам Воршыч

Каментары

Цяпер чытаюць

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак5

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі памром, то разам». Жонка мужчыны, якога ледзь не засмактала ў ілюмінатар самалёта Ryanair, расказала пра перажытае3

Прыпыніў працу буйны нафтаперапрацоўчы завод у Башкартастане1

Надзея і Уладзімір з Irdorath паведамілі пра нараджэнне сына2

Дарадца Мінабароны Украіны: Рэтранслятары ў Беларусі ўсё адно выкарыстоўваюцца для атак на Украіну13

У Нью-Ёрку прадалі самага дарагога дыназаўра ў свеце2

У Мінску метро будзе працаваць даўжэй у сувязі з футболам

Орбанаўскага міністра замежных спраў працаўладкавала кітайская буйная карпарацыя2

Беларускіх гандбалістаў вяртаюць на міжнародныя спаборніцтвы1

«У кожнага свая дарожка». Відэа з юнаком, які паехаў на праполку бульбы пад Мазыром, стала мемам25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак5

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць