Грамадства

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Кніга выйшла ў Беластоку ў выдавецтве «Камунікат».

Мікалай Статкевіч паведаміў у сваім тэлеграм-канале, што ў Беластоку выйшла яго кніга. 

Ён прыводзіць тэкст, змешчаны на вокладцы: «Як людзі робяць маральны выбар у складаных сітуацыях, як яны робяцца героямі ці здраднікамі, як ператвараюцца ў падонкаў ці застаюцца сумленнымі людзьмі? Каб даць адказ на гэтыя пытанні, я мусіў разбірацца з чалавечай псіхалогіяй. Аж да інстынктаў. Але ў літаратуры па тэме ўцямнага вызначэння чалавечых інстынктаў не знайшлося, а шмат дзе, ўвогуле, адмаўлялася іх наяўнасць у нас, акрамя некалькіх відавочных прымітыўных, што цалкам пярэчыла майму веданню чалавека. Таму, у галоўным тэксце гэтай кнігі, які і даў ёй назву, я мусіў прапанаваць сваё вызначэнне нашых інстынктаў ды іх пералік. А потым, на падставе гэтага, апісаць, як мы робім свой маральны выбар у складанай сітуацыі. Спадзяюся, што разуменне гэтага дапаможа чытачу лепей зразумець чалавечую сутнасць, сябе і ўсё, што адбылося і адбываецца з нашай краінай і намі».

Мікалай Статкевіч тройчы адбываў зняволенне.

У 2005 годзе асуджаны да трох гадоў абмежавання волі (то-бок «хіміі») за арганізацыю ў кастрычніку 2004 года ў Мінску вулічнай акцыі супраць афіцыйных вынікаў парламенцкіх выбараў і рэферэндуму.

Быў затрыманы 19 снежня 2010 года за ўдзел у акцыі супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў-2010 і ў маі 2011 года і асуджаны да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Выйшаў на волю 22 жніўня 2015 года.

Быў затрыманы 31 мая 2020 года, калі ехаў на Камароўку на пікет Святланы Ціханоўскай і праз паўтара года, у снежні 2021 года, асуджаны на 14 гадоў асаблівага рэжыму. 

11 верасня 2025 года вызвалены па памілаванні і меўся быць выдвараны, але катэгарычна адмовіўся пакідаць Беларусь і быў вернуты ў Беларусь. Вызвалены 19 лютага 2026 года. Жыве ў Мінску

12 жніўня Мікалаю Статкевічу споўніцца 70 гадоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты25

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць