Выпадак здарыўся ўчора ў Кубку Казахстана.
Дзмітрый Падстрэлаў, які выступае за «Алтай» з Усць-Каменагорска (Аскемена), адрэагаваў на навес партнёра і з шасці метраў галавой нанёс удар па варотах.
Галкіпер «Ардабасы» адбіў мяч нагамі, але той трапіў у спіну Падстрэлава і ўляцеў у браму.
Праўда, год не дапамог яго камандзе — яна саступіла «Ардабасы» (1:3) у першым паўфінальным матчы, піша football.by.
Каментары