Грамадства5959

Азаронак пра закрыццё беларускіх крам: Прыбралі таму, што вы гэта любілі. Мне не лянота сядзець і глядзець, дзе што прадаюць

«Паганай мятлой вымецем усю гэтую нацыяналістычную заразу!» — пагражае дэпутат Гігін.

Скрыншот стрыму

Прапагандыст Рыгор Азаронак у сваім стрыме з дэпутатам Вадзімам Гігіным абмяркоўваў закрыццё шэрагу мінскіх крам, дзе прадавалі рэчы з беларускай сімволікай, і адмену фестывалю «Наш Грунвальд».

«Яны крычаць пра тое, што ўсё «галеча, заняпад, усё адмянілі, усё прыбралі, не будзе нічога, што мы так любілі». Дык таму, што вы гэта любілі! Таму што я ведаю чаму. Таму што гэтыя ўсе арганізацыі — хто шмоткі прадаваў, хто яшчэ штосьці — гэта вашы мімікрыруючыя з фігай у кішэні «ждуны». Якія яшчэ намёкі, такія вось падміргванні сваім робяць: «Мы тут, мы побач, вось вазьмі маечку, вось яна як бы і нічога не значыць…».

А вы думаеце, што мы дэбілы? Вы думаеце, што мы тупыя тут і нічога не разумеем?» — абрынуўся Азаронак.

«Паганай мятлой вымецем усю гэтую нацыяналістычную заразу!» — пагражае Гігін.

«Вось гэтыя спробы сказаць: «Ну калі ж ужо ўлады супакояцца? Вось у іх траўма 2020 года». Ці будзе адліга? Будзе вам па галаве адліга гэта. Будзем выкараняць да канца. І тое, што вы там верашчыце, тое, што вы там панікуеце, тое, што ў вас крывыя твары — для нас гэта кажа, што мы ўсё робім правільна. І больш за тое, ні «Рагнай», ні гэтым «Грунвальдам» нічога не скончыцца. (…) І паверце, як «Кнігаўку» калісьці спапялілі проста, так і далей так будзе», — дадаў Гігін.

Азаронак адзначыў, што сам маніторыць падобныя крамы і мерапрыемствы.

«Мне не лянота сядзець і глядзець, дзе што прадаюць, дзе што якія паэткі збіраюцца выступаць», — сказаў ён.

«Вось нядаўна з'явілася гэтая цацка з Геніюш. Вось мы яе ўбачылі і зрабілі ўсё, каб гэтую цацку знялі і панеслі адказнасць тыя, хто гэтую цацку павесіў, — падзяліўся Гігін. — Усе вашы разлікі на тое, што вы тут пагаворыце, прасунецеся, якарок кінеце, недзе зачэпіцеся, зубкамі ўчэпіцеся — зубы выб'ем вам!»

Каментары59

  • Проста жыхар
    16.07.2026
    У гэтым стрыме гігін з азаронкам нагаварылі сабе на некалькі артыкулаў паводле дзейнага заканадаўства РБ.
  • Юзік
    16.07.2026
    грызаронкаў канец будзе вельмі сумны але справядлівы
  • Tутэйшы аглядальнік
    16.07.2026
    Жыць у Беларусі і так ненавідзіць усё беларускае...Гігін, Азаронак- а як вас зямля беларуская носіць!!!

Цяпер чытаюць

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude4

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Усе навіны →
Усе навіны

Дальнабоя з Баранавічаў, цёзку па прозвішчы нямецкай канцлеркі, асудзілі за «падрыхтоўку да арганізацыі масавых беспарадкаў»7

Прэзідэнт Латвіі: Большасць краін НАТА не адаб'е ракет Расіі1

1,30 рубля за кілаграм бульбы: што прадаюць у Мінску на восеньскіх кірмашах

Каверын задумаўся, чаму б Ціханоўскай не раздзецца, каб прыцягнуць увагу да Беларусі. У шоку былі ўсе63

Дзеці з Бараўлян знайшліся

Дзясяткі старажытных дзід на дне Дзвіны. У Віцебску прайшлі першыя падводныя раскопкі3

Атака дронаў па Маскве. Гарыць НПЗ, які забяспечвае 70 працэнтаў патрэбаў расійскай сталіцы і рэгіёна ў бензіне5

Трамп заявіў, што ў ЗША створаць «Сілы ШІ» і прызначаць адказнага за развіццё штучнага інтэлекту1

Колькі можна сядзець без перапынку, каб не павялічваць рызыкі раку? Навукоўцы знайшлі адказ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude4

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць