Ежа33

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі

Па адукацыі Антон — горны інжынер. Ён чатыры гады адпрацаваў пад зямлёй у шахце. Пазней перавучыўся на айцішніка, але і на пазіцыі андроід-распрацоўшчыка выгараў, бо не адчуваў сябе да канца на сваім месцы. Хацелася ствараць нешта сваё, тым больш хлопец любіў гатаваць. 

Патрэба ў чарговых пераменах накрыла, калі малады чалавек ужо пераехаў з Беларусі ў Польшчу. Антон вырашыў рызыкнуць і яшчэ раз цалкам змяніць накірунак дзейнасці. Ён паставіў усё на адкрыццё ўласнага бізнэсу — так з’явіўся брэнд крафтавай, натуральнай карамелі Kosmo Karmel. 

Як ідзе бізнэс?

Антон Пышнік на сваёй кухні на фоне пустых і ўжо паўнюткіх карамелі слоікаў

Касмічнай сваю карамель Антон назваў не проста так.

«Для мяне касманаўт — знак. Ён кажа: «Ляці ў невядомасць, даследуй, ты можаш гэта зрабіць!» Калі мая гісторыя натхніць хаця б аднаго чалавека на дзеянні, я буду ведаць, што гэта таго каштавала», — расказвае ён у сацсетках.

Каб запусціцца, Антон на старце выдаткаваў каля пяці тысяч злотых ($1300). У гэтую суму ўвайшлі расходы на посуд, тэхніку, шафу, паліцы, працоўнае адзенне і сродкі для дэзынфекцыі з тэрмічнай торбай. Самай дарагой пазіцыяй тут аказаўся прафесійны блэндар ад брэнда Bamix. 

Каб карамель набыла той самы смак і гушчыню, Антон прайшоў праз 100 няўдалых спроб — і толькі так атрымаў ідэальны рэцэпт.

«У выніку гэта не проста карамель, а 182 дні змагання з самім сабой, жыцця ў эканоміі, калі часам хацелася ўсё кінуць».

Пры гэтым адзін 200‑грамовы слоік з карамеллю, зваранай беларусам, каштуе 25 злотых (амаль $7).

Ці атрымліваецца пракарміць сябе такім салодкім бізнэсам?

Бізнэсовец заўсёды эксперыментуе з новымі смакамі. Зараз у яго можна набыць тры карамелі на выбар: салёную, шакаладную і кававую

Антон прызнаецца ў сацсетках, што пакуль пляцоўка Allegro, дзе ён прадае сваю карамель, не брала першыя тры месяцы аплату за паслугі, было прасцей. Ён прадаў за гэты час амаль на $2000 даляраў, але калі адняць ад гэтай сумы абавязковыя падатковыя ўнёскі (са зніжкамі для пачаткоўца), выдаткі на рэкламу і расходнікі, хлопец сышоў нават не ў нуль, а на мінус $130.

«Мінус 500 злотых [130 даляраў] за тры месяцы. Ці цяжка мне гэта прызнаць? Так. Ці я расчараваны? Так. Але не з прычыны таго, што нехта не купіў маю карамель. Маю прэтэнзіі толькі да самога сябе. Я не зрабіў усяго, што мог бы. Дзялюся гэтым не для таго, каб вы мне спачувалі, а каб быць шчырым», — распавёў пра прамежкавыя вынікі хлопец.

Адзін з варыянтаў стравы з карамеллю

Праўда, на гэтым спыняцца ён не плануе і паставіў сабе мэту — прадаваць мінімум 300 слоікаў у месяц. У марах жа беларус бачыць сябе ўладальнікам уласнай вытворчасці — невялікай, але сваёй рамесніцкай майстэрні.

І ён мае ўсе шанцы на поспех — унікальны смак яго карамелі хваляць як беларусы, так і палякі. Прычым першыя асобна адзначаюць шакаладны прысмак — за яго падабенства з шакаладным маслам, якое многія ўпляталі з батонам у дзяцінства.

«Я раблю самую адлётную карамель ва ўсёй Польшчы», — не пакутуе на сіндром самазванца бізнэсовец.

Каментары3

  • Жвір
    16.07.2026
    Чалавек у дарозе... :)
  • Ы
    16.07.2026
    Отзывы отличные на эту карамель на аллегро. Описание продукта идеальное. Тут просто нужно завирусится на аллегро, со временем будут очень хорошие результаты, люди часто покупают на этом сайте продукты питания, я не исключение. Я закажу у вас и обязательно напишу хороший отзыв с фото.
  • Конус
    16.07.2026
    Дзякуй за наводку, пару штук замовіў на пробу

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць