Тэатр55

Прэм’ера «Пана Тадэвуша» ў Купалаўскім у пастаноўцы Пінігіна — 15 студзеня

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы вызначыўся з датамі сваёй новай прэм’еры. Спектакль «Пан Тадэвуш» у пастаноўцы Мікалая Пінігіна будзе паказаны на вялікай сцэне 15, 16 і 17 студзеня (серада — пятніца).

Гэта будзе першая сцэнічная версія паэмы Адама Міцкевіча ў беларускім тэатры. Дзеянне ў творы, перакладзенага Язэпам Семяжонам, развіваецца на працягу пяці дзён 1811 і аднаго дня 1812 года. Апісаныя там падзеі адбываюцца на берагах Нёмана напярэдадні прыхода Напалеона на нашыя землі.

Пана Тадэвуша сыграе Павел Харланчук, Графа — Раман Падаляка, Тэлімену — Юлія Шпілеўская і Святлана Анікей, Зосю - Марта Голубева і Крысціна Казак.

Для Купалаўскага тэатра спектакль стане першай прэм’ерай пасля рэканструкцыі, якая скончылася ў сакавіку гэтага года. З таго часу Мікалай Пінігін ажыццявіў аднаўленне легендарнай «Паўлінкі», якая ідзе ў Купалаўскім з 1943 года. А таксама пераносіў на сцэну спектаклі, якія раней ішлі на іншых пляцоўках.

Напрыклад, 27 і 28 снежня ў тэатры пасля доўгага перапынку пакажуць пастаноўку «Translations». Гэта гісторыя пра каланізацыю Ірландыі Англіяй, або як англійская мова выцясняе ірландскую. Дарэчы, англічане ў пастаноўцы кажуць па-руску, ірландцы - па-беларуску.

Цікава, наколькі палітычнае супрацьстаянне будзе адлюстравана ў «Пану Тадэвушу».

Герой паэмы ксёндз Робак агітуе шляхту да паўстання супраць расійскіх войскаў і бітвы на баку Напалеона.

Разам з Пінігіным над новай пастаноўкай працуюць мастак Зіновій Марголін, мастак па касцюмах Алена Ігруша і кампазітар Андрэй Зубрыч.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША62

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі БТ плаціць людзям, якія здымаюцца ў масоўцы на іх шоу?8

Разлом тэктанічнай пліты ля ўзбярэжжа ЗША пагражае найбуйнейшым землятрусам4

«Цячэ дах, адключылі святло, часткова разрабавалі». Такі дом здаюць у арэнду ў Мінску1

Германія спыняе фінансаванне Форуму гістарычных даследаванняў Беларусі32

Маладога ветэрынара з вёскі пад Слуцкам асудзілі за палітыку

На станцыі метро «Пятроўшчына» адбыўся інцыдэнт з пасажырам. Станцыю закрывалі

У матчы Уэльс — Бельгія на поле выбег пацук2

Прэзідэнт Мадагаскара заявіў, што з'ехаў на фоне пратэстаў у бяспечнае месца, каб захаваць сваё жыццё

У Беларусі істотны дэфіцыт работнікаў. Чаму ўлады не могуць вырашыць праблему?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША62

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць