Грамадства66

Гомельскія бібліятэкі закупляюць сотні новых кніг — і ніводнай па-беларуску

Дзяржпрадпрыемства «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля» абвясціла электронныя аукцыёны на набыццё новых кніг для дзяцей і дарослых. На закупку з бюджэту выдаткуюць звыш 16,5 тысяч рублёў (больш за 5,5 тысяч даляраў). Выданне «Флагшток» паглядзела спіс кніг у дакументацыі тэндараў і не знайшло ў ім ніводнай кнігі на беларускай мове. Пры гэтым агульная колькасць усіх выданняў — амаль 1 тысяча.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля

Якімі кнігамі хочуць папоўніць бібліятэчны фонд у Гомелі? Пераважна, гэта творы расійскіх аўтараў, некаторыя — заходніх, такіх як Стывен Кінг, у перакладзе на расейскую мову.

Набор дзіцячых кніг у закупках даволі стандартны — савецкая класіка. Гэта такія творы, як «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна», «Аленький цветочек», «Айбаліт» і нават «Цімур і яго каманда». Зрэдку трапляюцца заходнія бэстсэлеры для дзяцей: напрыклад, «Маўглі», «Маленькі прынц».

Што тычыцца кніг для дарослых, то тут у трэндзе сучасныя расійскія аўтары — такія як Ганна Малышава. Сцвярджаецца, што яна быццам паспела выпусціць ужо звыш 40 раманаў. Гомельцам прапануюць серыю яе кніг «Авантурыстка», якая выпушчаная пад выглядам гістарычных раманаў і мякка прасоўвае каштоўнасці «рускага свету».

Астатнія кнігі — дэтэктывы, фэнтэзі, белетрыстыка. Конкурс на пастаўку кніг выйграла мінская прыватная фірма «БукЛайнГруп».

Каментары6

  • Аптыміст
    14.10.2025
    Хатаскрайнікам норм.
  • Альтруіст
    14.10.2025
    Аптымістам разабрацца і вырашыць праблемку.
  • йййй
    14.10.2025
    %, бабарико в тюрьме чалит, а зенябот предъявляет ему, чего ж он не отвечает. И действительно, чего же он молчит и не может протест выразить, мог бы и сказать что нибудь против.

Цяпер чытаюць

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне27

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі танкер, эфектна затрыманы Францыяй у Міжземным моры, адпусцяць плаваць далей5

На мытні пад Мінскам заўважылі сапраўдны Бэтмабіль3

У Гомелі дзяўчатам за 4 з паловай рублі прадалі толькі два арэшкі2

«Белорусскій сіловік» мачуліць улады Расіі за спыненне ўдараў па ўкраінскай энергетыцы17

«На якім рэйсе ён часцей за ўсё?» У сеціве завірусіўся прыгожы сцюард «Белавіі»2

У Крамлі паведамілі, на які тэрмін Пуцін паабяцаў Трампу не біць па Украіне2

Дзмітрый Баскаў з партнёрамі актыўна забудоўваюць Мінск і ваколіцы3

Трамп з сям’ёю хочуць атрымаць 10 мільярдаў даляраў ад Мінфіна ЗША1

Apple набыла сакрэтную ізраільскую тэхналогію счытвання мімікі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне27

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць