Культура4242

Не горш за Амерыку і Заходнюю Еўропу. Як бы выглядаў Мінск, калі б былі рэалізаваныя даваенныя савецкія праекты

За два даваенныя дзесяцігоддзі правінцыйны Мінск ператварыўся ў сталіцу савецкай Беларусі. З'явіліся такія важныя і маштабныя аб'екты як Дом урада, Оперны тэатр, будынкі ўніверсітэтаў, клінік, тэатраў, банкаў і міністэрстваў. Але не ўсе праекты ўдалося рэалізаваць, частка з іх засталася на паперы.

Так бы выглядаў Дом радыё ў Мінску, калі б міжваенны праект быў рэалізаваны. Фота: тэлеграм-канал «Беларускі піонэр», згенеравана нейрасеткай

Цяпер гэтую «папяровую архітэктуру» здольны ажывіць штучны інтэлект. Падборку найбольш значных нерэалізаваных праектаў, апрацаваных нейрасеткамі, апублікаваў тэлеграм-канал «Беларускі піонэр».

Не спрабуйце пазнаць суседнія вуліцы і дамы. Паколькі праекты не былі прывязаныя да канкрэтнага месца, штучны інтэлект упісаў іх у ўяўныя мінскія краявіды.

Эскіз праекта Дома радыё ў Мінску. 1936 г. 
Вежа Дома радыё магла бы стаіць дамінантай беларускай сталіцы. Фота: тэлеграм-канал «Беларускі піонэр», згенеравана нейрасеткай

Адным з самых амбіцыйных нерэалізаваных праектаў міжваеннага часу ў Мінску з'яўляецца праект Дома радыё 1936 года, які быў выкананы архітэктарамі Наталляй Макляцовай і Аляксандрам Воінавым у стылі савецкага ар-дэко. Будынак вянчала высокая вежа, якая б стала дамінантай Мінска. 

Агулам ар-дэко — дарагі буржуазны стыль, які асабліва ярка ўвасобіўся ў даваенных нью-ёркскіх небаскробах, але яго эстэтыка пранікала і ў працы савецкіх архітэктараў, як у праект Опернага тэатра аўтарства Лангбарда, так і ў нерэалізаваны праект Дома радыё.

Як бы выглядаў вучэбны корпус Менскага партыйна-вучэбнага гарадка. Фота: тэлеграм-канал «Беларускі піонэр», згенеравана нейрасеткай
Як бы выглядаў вучэбны корпус Менскага партыйна-вучэбнага гарадка. Фота: тэлеграм-канал «Беларускі піонэр», згенеравана нейрасеткай
Праект вучэбнага корпуса Менскага партыйна-вучэбнага гарадка. 1935 г.

Яшчэ адным звернутым увысь нерэалізаваным праектам быў праект вучэбнага корпуса Менскага партыйна-вучэбнага гарадка, чый праект стварылі ў 1935 годзе архітэктары Аляксандр Воінаў і Раман Столер пры ўдзеле Ідальчыка. Будынак меў ступеньчатае завяршэнне, на вяршыні якога стаяла вялікая статуя, відаць, Леніна з выстаўленай рукой.

Крылатая фігура Рэспублікі на плаціне Гувера. 1937 г. Фота: Wikimedia Commons
Гэты матыў крылатых фігур, якія вянчаюць архітэктурныя элементы на фасадах, вядомы з ранніх помнікаў ар-дэко, якія былі яшчэ на мяжы з мадэрнам, але ўжо адышлі ад фларыстычных матываў у бок геаметрызму — як гэта можна бачыць у выпадку з венскім касцёлам Ам Штайнгоф архітэктара Ота Вагнера. 1907 г. Фота: Wikimedia Commons

На карнізе таксама можна заўважыць дзіўныя аб'екты — можа быць, гэта проста кампазіцыі з вазамі і савецкімі сцягамі, але іх сілуэты больш за ўсё нагадваюць спрошчаны варыянт упадабанага ў ар-дэко матыву крылатых людзей, як тых, што ўпрыгожваюць даваенную плаціну Гувера ў ЗША — хутчэй, не анёлаў-заступнікаў, а Ікараў, як сімвалаў імкнення чалавецтва да прагрэсу, палёту тэхнічнай думкі і веры ў магутнасць розуму. Усё гэта адпавядала і духу савецкага авангарду.

Як бы выглядаў будынак лазняў з басейнамі. Фота: тэлеграм-канал «Беларускі піонэр», згенеравана нейрасеткай
Праект будынка лазняў з басейнамі ў Мінску. 1935 г.
Тэатр на Елісейскіх палях у Парыжы. 1910‑я гг. Фота: Wikimedia Commons

Яшчэ адным неарэалізаваным будынкам, чыя савецкая архітэктура пераклікаецца з буржуазным ар-дэко, быў праект будынку лазняў з басейнамі, распрацаваны архітэктарам Марагоўскім у 1935 годзе. Яго архітэктура, як раней адзначаў аўтар канала, вельмі нагадвае архітэктуру Тэатра на Елісейскіх палях — першага ў Парыжы будынка ў стылі ар-дэко, пабудаванага яшчэ ў 1910‑я гады па праекце братоў Агюста і Гюстава Перэ. 

Як бы выглядалі аранжарэі батанічнага сада Акадэміі навук. Фота: тэлеграм-канал «Беларускі піонэр», згенеравана нейрасеткай
Праект аранжарэі батанічнага сада Беларускай акадэміі навук. 1936 г.

Да гэта ж шэрагу належыць і нерэалізаваны праект аранжарэі батанічнага сада Акадэміі навук, які выканаў архітэктар Уладзімір Вараксін у 1936 годзе — з каланадай на квадратных слупах і высокім ступеньчатым аб'ёмам цэнтральнай аранжарэі, зашклёны цыліндрычным шкляным скляпеннем, і з вялікім паўцыркульным акном у тарцы, падобным да тых, што можна пабачыць на амерыканскіх вакзалах 1930‑х гадоў.

Як бы выглядаў Другі дом спецыялістаў. Фота: тэлеграм-канал «Беларускі піонэр», згенеравана нейрасеткай
Праект Другога дома спецыялістаў

Не быў рэалізаваны ў 1930‑х гадах і праект Наталлі Макляцовай, якая прапанавала канструктывісцкі праект Другога дома спецыялістаў. Незразумела, ці быў гэта варыянт таго першага, сумнавядомага дома, які пабудавалі ў 1934 годзе каля касцёла Святога Роха і разбураны ў час вайны, ці ўжо новы дом у іншым месцы.

У другой палове 1930‑х гадоў У Савецкім Саюзе на змену авангардным пошукам прыходзіць кансерватыўны разварот ва ўсіх сферах жыцця, у тым ліку ў архітэктуры: на змену авангардным кірункам — канструктывізму і ар-дэко — прыходзіць неакласіка, забытая пасля рэвалюцыі.

Як бы выглядаў Трэці дом саветаў. Фота: тэлеграм-канал «Беларускі піонэр», згенеравана нейрасеткай
Праект Трэцяга дома саветаў

Новыя густы адлюстроўвае праект Трэцяга дома саветаў, спраектаваны ў 1936 годзе архітэктарамі Воінавым, Вараксіным і Столерам — тут і руст пад камень, і развітыя прафіляваныя карнізы, і калоны з пышнымі капітэлямі — усё, што будзе і ў пасляваенным «сталінскім ампіры». Дом планавалася пабудаваць на вуліцы Свярдлова, але гэтага так і не было зроблена.

Гэтыя візуалізацыі дазваляюць убачыць, якім мог быць Мінск — горадам з арыгінальнай архітэктурай 1930-х, якая парадаксальным чынам называецца савецкай, але пераймае найлепшыя ўзоры заходняй архітэктуры.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары42

  • Вайніловіч
    13.10.2025
    А як бы выглядаў Менск, калі б Масквою набыла знішчана Літва, ды не ўтворана Белорусская губернія?
  • Кринж
    13.10.2025
    Какое отношение имеет убогий советский монументальный колхоз к архитектуре зап.Европы? Не горш это как? По моему эту совецкую кринжатину не можно сравнивать,это вещь в себе.
  • Ў ФАШЫСТОЎСКІМ імперскім стылі , як сталін любіў
    13.10.2025
    Архітэктар,
    +1, Ў ФАШЫСТОЎСКІМ імперскім стылі , як сталін любіў

    пытанне да тых хто пісаў гэту лухту , вы азнаёміліся з старонкай ў вікі , этнацыд & расефікацыя ? Што ў гэтых імперскіх плянах Беларускага ?

    "Не горш за Амерыку і Заходнюю Еўропу. Як бы выглядаў Мінск, калі б былі рэалізаваныя даваенныя савецкія праекты"

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай30

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

Невялічкі эцюд Мікеланджэла прадалі за 27,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд1

«Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз13

Беларуска Марына Зуева заняла на Алімпіядзе 15‑е месца2

«Чароўны трусік» Юрый Дземідовіч узначаліў расійскі правінцыйны оперны тэатр13

Ціханоўская прызналася, што мала чым можа памагчы беларусам у Грузіі9

Адключэнне ад Starlink запаволіла тэмпы расійскага наступлення. Але ці надоўга?6

На Магілёўшчыне будуць вырабляць чырвоную ікру, але не для таго, каб яе есці5

Заходнія спецслужбы сумняюцца, што за замахам на генерала Аляксеева стаіць Украіна4

Люксавы італьянскі брэнд Miu Miu выпусціў калекцыю, якую параўналі з халатамі з ЦУМа5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай30

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць