ЗША адмовілі ў візе старшыні Савета Федэрацыі Расіі Валянціне Мацвіенка. Пра гэта паведамляе карэспандэнт «Комсомольской правды» Дзмітрый Смірноў.
«ЗША адмовілі ў візе Валянціне Мацвіенка. Спікер Саўфеда мела выступіць на Міжпарламенцкім саюзе ў Нью-Ёрку», — напісаў ён у сваім твітары.
Мацвіенка нарадзілася і вырасла ва Украіне, але менавіта яна вяла пасяджэнне Савета Федэрацыі ў 2014, на якім Пуціну быў дадзены дазвол на ўвядзенне войскаў ва Украіну, у выніку чаго свет апынуўся на парозе Трэцяй сусветнай вайны.
Цяпер чытаюць
У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра
Каментары