У ЗША ўладальнік білета латарэі Mega Millions, набытага ў штаце Фларыда, стаў пераможцам джэкпота ў памеры 800 мільёнаў долараў. Пераможны білет супаў з усімі шасцю выйгрышнымі нумарамі: 34, 48, 49, 59, 70 і дадатковым шарам Mega Ball 12, піша Forbes.

Пераможца зможа выбраць адзін з двух варыянтаў атрымання грошай. Першы — поўная сума ў 800 мільёнаў даляраў, якая будзе выплачвацца роўнымі часткамі на працягу 30 гадоў. Другі — аднаразовая выплата ў памеры 344,2 мільёна даляраў, якой звычайна аддаюць перавагу большасць пераможцаў.
Пры выбары аднаразовай выплаты пасля абавязковага федэральнага ўтрымання падатку ў памеры 24 % сума складзе каля 261,6 мільёна даляраў. З улікам магчымай максімальнай федэральнай стаўкі падатку ў 37 % канчатковы даход можа зменшыцца прыкладна да 216,8 мільёна даляраў.
Калі ж пераможца абярэ выплату часткамі, то штогадовы плацёж складзе каля 26,7 мільёна даляраў да выплаты падаткаў. Пасля выплаты федэральнага падатка ён можа атрымліваць прыкладна 16,8 мільёна даляраў на год.
Дадатковай перавагай для шчасліўца з'яўляецца тое, што ў штаце Фларыда няма асобнага падатку на выйгрышы ў латарэю, як і падатку штата на даходы фізічных асоб.
Шанцы выйграць галоўны прыз Mega Millions былі надзвычай малымі — прыкладна адзін да 290,4 мільёна. Але ў іншай амерыканскай папулярнай латарэі Powerball яны яшчэ ніжэйшыя — адзін да 292,2 мільёна.
Тысячы супрацоўнікаў SpaceX стануць мільянерамі пасля IPO
Работніца абменніка прайграла ў анлайн-казіно 500 тысяч банкаўскіх рублёў
У Расіі прадавачка скрала латарэйных білетаў на 5,5 тысяч даляраў. Які вынік?
Мужчына выйграў працу Пікаса коштам 1 мільён еўра ў дабрачыннай латарэі, купіўшы латарэйны білет за 100 еўра
Цяпер чытаюць
Колькасць ахвяр выбуху ў маскоўскім элітным рэстаране на юбілеі генерала, які камандаваў наступам на Кіеў з Беларусі ў 2022-м, вырасла да пяці чалавек
Каментары