Здарэнні88

У Віцебску мужчына забіў дзесяцімесячную дзяўчынку

Яна перашкаджала яму гуляць у камп'ютарныя гульні.

Нежывое дзесяцімесячнае дзіця пабачылі медыкі ў адной з кватэр у чэрвені, пішуць «Віцебскія весці». Забойца — сужыцель маці немаўляці.

Шматдзетная сям'я яшчэ і пры жыцці бацькі дзяцей жыла кепска: гадамі там адбываліся канфлікты і сваркі. Бацька піў і скандаліў.

Калі мужчына памёр, яго жонка стала жыць з іншым мужчынам, які раней быў прызнаны недзеяздольным праз псіхічны разлад.

У адзін з дзён чэрвеня мужчына нанёс некалькі ўдараў па галаве дзесяцімесячнай дзяўчынцы за тое, што тая капрызіла і перашкаджала яму гуляць у камп'ютарныя гульні.

Маці дзіцяці не заступілася за дачку і выклікала хуткую дапамогу толькі тады, калі дзяўчынка перастала дыхаць. Медыкі, якія прыбылі на месца, канстатавалі смерць.

Мужчыне пагражае да 25 гадоў пазбаўлення волі, пажыццёвае зняволенне або смяротная кара.

Астатніх дзяцей забралі ад маці.

Каментары8

  • Што зробіш
    30.07.2026
    Чаркашкваркавы лехтарат, што тут казаць
  • Дурдом
    30.07.2026
    А што яму пагражае, калі ён быў прызнаны недзеяздольным праз псіхічны разлад? А вось маці пагражае, павінна пагражаць.
  • Кабета
    30.07.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі17

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі17

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць