Грамадства1313

Маргарыта Ворыхава пакідае пасаду ў Аб'яднаным пераходным кабінеце

Маргарыта Ворыхава пакідае пасаду прадстаўніцы па моладзевай палітыцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі, якую займала на працягу апошніх гадоў, паведаміла прэс-служба АПКБ.

Маргарыта Ворыхава. Фота: «Наша Ніва»

У сваім прынагодным звароце Маргарыта Ворыхава назвала працу ў АПКБ

«адной з самых складаных і важных прац у яе жыцці, зробленай разам з людзьмі, якіх яна глыбока паважае: тымі, хто прайшоў праз арышты, выгнанне і страты, але не перастаў верыць у свабодную Беларусь».

Яна заявіла, што ганарыцца «тым, што яны стварылі разам: трэнінгамі, адукацыйнымі праграмамі, стыпендыямі, платформамі дапамогі і супольнасцямі падтрымкі».

Ворыхава выказала падзяку калегам і каляжанкам у Кабінеце, Каардынацыйнай радзе і арганізацыях, з якімі працавала, і выказала ўпэўненасць, што «рух застаецца жывым толькі тады, калі ён аднаўляецца і адкрывае месца тым, хто сёння найбольш непасрэдна жыве ў беларускай рэальнасці». 

Сама яна цяпер збіраецца «заняцца больш шырокай задачай — будаваць арганізацыйныя і тэхналагічныя асновы, якія будуць патрэбныя беларускім дэмакратычным сілам у бліжэйшыя гады».

Пасля сыходу Маргарыты Ворыхавай абавязкі прадстаўніка па моладзевай палітыцы будзе выконваць першы намеснік Ворыхавай Аляксей Грахоўскі. Ён будзе выконваць гэтыя абавязкі да прызначэння новага прадстаўніка па моладзевай палітыцы. Кандыдатуру на гэтую пасаду прапануе Каардынацыйная рада, пасля чаго яе зацвердзіць кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская.

Каментары13

  • Лол
    30.07.2026
    Калі знялі Фёдарава, быў апублікаваны спіс яго дасягненняў за некалькі месяцаў працы. Можна тут паказаць спіс дсягненняў Ворахавай за доўгія гады працы ? Што яна зрабіла для моладзі ? Бо такое ўражанне, што пасады і заробкі ёсць, а дзейнасці няма.
  • Майдан будзе
    30.07.2026
    Вярніце Зарэцкую!
  • Праўда
    30.07.2026
    Пайшоў сёмы год барацьбы за "дзімакрацію" без суб'ектнасці.

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць