Меркаванні2121

Алесь Міхалевіч — рашэнне сапраўднага патрыёта

Рашэнне экс-кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча вярнуцца — выбар сапраўднага патрыёта. Ён вяртаецца на радзіму, дзе яго чакае крымінальная справа і, можа быць, турма. Але гэта радзіма.

Пяць гадоў таму ён выкрыў здзекі з палітвязняў у турме КДБ і выехаў, бо ціск быў невыносны.

Ягонае рашэнне балатавацца ў прэзідэнты ў 2010-м было нямудрым, і ён пра яго, напэўна, сто разоў пашкадаваў. Яму прыйшлося шмат нацярпецца ў выніку. 

Ён вяртаецца да жонкі і дзяцей, што ўвесь гэты час жылі ў Мінску.

Ягоная жонка — вялікі патрыёт нашай краіны. Яна магла атрымаць палітычны прытулак за мяжой па праве ўз'яднання сям'і. І не згубілася б яна там — яна выкладчыца англійскай мовы, з такой прафесіяй яна знайшла б працу ў любой краіне. Але яна засталася ў Беларусі, хоць гэта было страшна і цяжка. Адна з двума малымі дзецьмі, хворай мамай і старой бабуляй. Мала хто ведае, што Мілана Міхалевіч — дачка сціплага паэта, аўтара цудоўнай песні «Песняроў» «Ты мне вясною прыснілася» Міхася Шушкевіча (не блытаць са Станіславам Шушкевічам-фізікам і Станіславам Шушкевічам-паэтам). Але гэта ўжо лірыка.

А фізіка ў тым, што Алесь Міхалевіч застанецца тут.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец2

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінздароўя расказалі, як і чаму медуніверсітэты пашыраюць бюджэтны набор2

У Вільні затрымалі падлетка за надпіс «Вiльня наша» на набярэжнай23

Іран падрыхтаваўся да баёў з амерыканскім дэсантам за востраў Харк9

«5 гадоў як у коме». Стэфановіч — пра жахі магілёўскай турмы, цынізм следства і сваё нечаканае вызваленне1

Заснавальніка парталаў па арэндзе жытла асудзілі за палітыку. Ягоныя праекты — «Кватэры для вас» і «ТутКут»1

У расійскім Чэлябінску падлетак прынёс у школу арбалет і стрэліў аднакласніцы ў галаву3

Шрайбман пра з'яўленне Мельнікавай у Мінску: Ёй далі права жыць сваім жыццём13

Электрабум у Беларусі: Белстат расказаў, як за год вырасла колькасць электрамабіляў у беларусаў1

Электробус выехаў на ходнікі каля станцыі метро ў Мінску4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец2

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць