Улада33

«Даклад Лукашэнкі быў паўтарэннем старых выступаў, ніводнай новай ідэі»

Даклад Лукашэнкі быў паўтарэннем старых выступаў, ніводнай новай ідэі. Нават жарты былі не новыя.

Вось некалькі асноўных пасланняў у пераказе. «Грамадства да рэформаў не гатовае». «Мы ўсё рабілі правільна і далей будзем ісці тым жа курсам». «Нам трэба ўсё добрае і не трэба нічога кепскага». ««Беларусь — гэта цытадэль традыцыйнай маралі» [пры гэтым мы сярод лідараў у Еўропе па колькасці забойстваў і разводаў]». «У адносінах з ЕС і ЗША нам трэба выйсці на той узровень, які маюць [аддаленыя ад ЕС тысячамі кіламетраў] краіны ЕАЭС». «Мужык у 20—25 гадоў не ведае, куды лямпачку ўкруціць». «Не сена ідзе да каровы, а карова — да сена».

Адзінай больш акцэнтаванай тэмай стала сярэдняя адукацыя. Малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі давучыўся да шостага класа, і ўсё новыя слабіны сярэдняй школы адкрываюцца перад кіраўніком дзяржавы. Гэтым разам ён даў указанне адмовіцца ад прадмета «Асновы бяспекі жыццядзейнасці», спрасціць праграмы, даручыць распрацоўку падручнікаў школьным настаўнікам і спрасціць заданні на цэнтралізаваным тэсціраванні. 

Галоўнай інтрыгай першага дня было, у якіх касцюмах з'явяцца на сход высокпастаўленыя дамы. 

Інтрыгай другога дня стане: усе лёсаносныя рашэнні будуць прынятыя аднагалосна ці знойдзецца хтосьці, хто ўстрымаецца?

Каментары3

Цяпер чытаюць

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ25

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Іспанія вырвала перамогу ў Бельгіі і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету4

Трамп загадаў разбамбіць Іран у выпадку сваёй гібелі6

Амерыканскія сенатары ўзгаднілі законапраект аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі з Белым домам2

Гомель накрыла залева ВІДЭА

Памёр Юры Качук3

У Мінску закрываецца этнакрама «Рагна»6

Зяленскі стварыў Камандаванне дальнабойнага ўплыву на Расію6

«Піва тут няма наогул». Беларускаму айцішніку ў Саудаўскай Аравіі крута — але ёсць цана1

У папулярнай расійскай халве знайшлі лішак кадмію1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ25

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць