Мова1212

Украінка стварыла ў Мінску сэрвіс з беларускамоўнымі нянямі на гадзіну

Сэрвіс па падборы нянечак «Як мама» стаў працаваць у Мінску ў пачатку 2017 года. Яго стваральнікі — сям'я Шамко — сутыкнуліся з недахопам спецыялістаў у гэтай сферы і запусцілі ўласны бізнэс.

Канстанцін і Ганна гадуюць дваіх дзяцей — Льва і Алесю. Ён — беларус, а яна — украінка. Пазнаёміліся маладзёны ў Польшчы, а 8 гадоў таму Ганна пераехала ў Беларусь. Сёння яна цудоўна размаўляе па-беларуску.

Сям'я Шамко: Ганна, Канстанцін ды іх дзеці Леў і Алеся.

«Мне вельмі падабаецца беларуская мова, я стараюся заўсёды ўжываць яе ў гутарцы з сябрамі ды з беларускамоўнымі кліентамі, якіх, апошнім часам, становіцца ўсё больш», — адзначае дзяўчына.

Паколькі попыт на беларускамоўных нянечак павялічваецца, веданне мовы пры пошуку спецыялістаў Ганна выстаўляе як адно з галоўных патрабаванняў. Таму сёння 90% каманды «Як мама» у стане працаваць не толькі ў рускамоўных, але і ў беларускамоўных сем’ях.

Акрамя таго, нянечкі працуюць з дзеткамі з абмежаванымі магчымасцямі: сэрвіс мае прафесіянальнага цьютара, што суправаджае малышоў з аўтызмам, і свайго псіхолага.

Льва вязе конь па мянушцы Лёс.

Пакуль што бізнэс не прыносіць маладым прадпрымальнікам значных прыбыткаў, таму паралельна яны працуюць на асноўных месцах: Ганна займаецца перакладамі, а Канстанцін — праграмаваннем. Але яны вераць, што гэта толькі пачатак: у практыцы ўжо здараліся моманты, калі нянечак на ўсіх ахвотных не хапала, таму штат спецыялістаў бліжэйшым часам будзе пашырацца.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?18

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

Былы афіцэр ФСБ расказаў, як уцякаў з Расіі ў чэраве здохлай каровы5

Быццам нічога і не было. Як цяпер выглядае гомельскі шматпавярховік, у якім адбыўся выбух

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові10

ЗША і Кітай пагадзіліся, што Іран ніколі не будзе валодаць ядзернай зброяй5

Беларусы разабралі ўсе квіткі на Дзіму Білана ў «Мінск-Арэну» — і гэта за паўгода да канцэрта49

Што можа адбыцца на пратэстанцкім «Фестывалі надзеі», на які прыедзе прапаведнік з ЗША19

У Мінску абралі «каралеву студэнцтва»3

Хто тая «варажбітка», з якой раіўся Андрэй Ярмак?7

Выйшаў на свабоду палітзняволены намеснік па ідэалогіі БелТА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?18

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць