Улада2727

Студэнтаў прымушаюць падтрымліваць 22-гадовую праўладную кандыдатку: «Ад гэтага залежыць нашае фінансаванне»

У Рэдакцыю «Нашай Нівы» трапілі скрыншоты паведамленняў студэнтам БДУ, якія ім дасылае «камандзір студэнцкай службы бяспекі БДУ» Максім Шалюта.

Хлопец пераконвае, што студэнты мусяць усяляк «падтрымліваць кандытата ад БДУ» — Вольгу Цесакову. Гаворыцца, што за гэтым «пільна сочыць прарэктар», а ад вынікаў падтрымкі залежыць памер фінансавання той самай «студэнцкай службы бяспекі». 

«Усе вашыя студэнты ў абавязковым парадку мусяць схадзіць 13 лютага на выбары», — піша ён. 

«Наша Ніва» спытала, чаму для Максіма Шалюты гэта так важна, але кіраўнік «студэнцкай службы бяспекі» даў заднюю: 

«Гэта [фота] цяпер выдаляецца з сеткі, і мы робім усё магчымае, каб пазбавіцца наступстваў гэтага», — сказаў ён. 

«Калі казаць пра выбары, то гэта не тое каб… Я кажу, што хлопцы 100% павінны схадзіць на выбары 13 лютага, але ніхто ж не кажа, што калі яны не прагаласуюць у гэты дзень ці не сходзяць на выбары ўвогуле, то я буду нейкія захады прымаць. Проста мы, як студэнцкі актыў, павінны быць узорам для іншых студэнтаў, заахвочваць іх. Ясна, выбары — гэта добраахвота, але ўсё ж… Я трымаюся палітыкі, што мы, студэнты, павінны галасаваць», — дадаў Максім.

Мы перапыталі, дык навошта ён выдаляе фота з сеткі, калі яго пазіцыя цьвёрдая.

«Я не магу расказаць гэта», — адрэзаў хлопец. 

Сама кандыдатка запэўнівае, што для яе самой гэта стала нечаканасцю. 

Вольга Цесакова злева.

«Гэта навіна для мяне! Слова «падтрымка» кожны разумее па-свойму, я ўпэўнена, што Максім не меў на ўвазе нешта кепскае, калі прасіў мяне падтрымаць. Пытанне ў падачы. Я нясу адказнасць выключна за свае словы і не магу трактаваць і каментаваць учынкі іншых людзей», — сказала яна.

Дзяўчына дадала, што падтрымку з боку адміністрацыі адчувае толькі ў выглядзе «цёплых словаў і даверу». 

22-гадовая Вольга Цесакова мае быць абраная ў Мінгарсавет па Дзяржынскай акрузе №23 як праўладны кандыдат. Яна працуе культарганізатарам інтэрнатаў Студэнцкага гарадка БДУ. Гэта будзе самы малады дэпутат Мінгарсавета.

Чытайце таксама: 57 кандыдатаў, якія будуць абраныя ў Мінгарсавет — праверце спіс пасля выбараў ПРАГНОЗ «НН»

Каментары27

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць