Свет4040

«Мы з вамі»: палякі едуць у Гайнаўку падтрымаць беларусаў і пратэставаць супраць маршу памяці Бурага ВІДЭА

Грамадзянскі рух «Грамадзяне RP» («Obywatele RP») заклікаў палякаў з'ехацца ў Гайнаўцы, каб пратэставаць супраць маршу памяці Бурага, які праводзяць польскія крайне нацыяналістычныя колы. 

«Грамадзяне RP» запісалі відэазварот на Ютубе, дзе, сярод іншага, гаворыцца: «Мы прыязджаем, каб паказаць, што вы [беларусы] не адны. І будзем прыязджаць столькі, колькі вам будзе пагражаць фашызм».

Адзін з актывістаў на відэа цытуе верш Ніла Гілевіча «Ты кажаш, я не ведаю вайны»: 

Я аднаго хачу, мая краіна:

Каб гэта скончылася ўсё на мне.

Каб гэта ўсё не стала доляй сына.

Марш памяці Бурага праводзяць правыя радыкалы. Яны называюць гэта «Маршам выклятых жаўнераў» («праклятых салдатаў»). Так у Польшчы метафарычна называюць антысавецкіх і антыкамуністычных партызанаў пасляваеннага часу. 

Рамуальд Райс па мянушцы «Буры» — гэта камандзір аднаго з такіх антыкамуністычных партызанскіх атрадаў. Атрад Бурага ў 1945—1948 здзяйсняў на Падляшшы таксама масавыя забойствы мясцовых праваслаўных. Такім чынам, польскія партызаны імкнуліся адстрашыць насельніцтва ад супрацы з камуністычнымі ўладамі і выклікаць эміграцыю беларусаў і ўкраінцаў з Падляшша ў СССР. Бандыты Бурага забівалі ўсіх, хто не мог згаварыць каталіцкай малітвы па-польску. Агулам загінула 79 чалавек.

Гайнаўка, гарадок каля Белавежскай пушчы, гэта адзін з цэнтраў кампактнага пражывання беларусаў у Польшчы.

Цікава, што Нацыянальны рух, які арганізоўвае шэсце ў Гайнаўцы, паводле некаторых звестак, фінансуецца з Масквы, як і шэраг іншых праварадыкальных рухаў Еўропы. Расследаванні «Нашай Нівы» выявілі, што расійскія грошы выкарыстоўваліся, у прыватнасці, для арганізацыі антыўкраінскіх акцый у Польшчы.

У той жа час Марш памяці Бурага асуджаюць як польскія ліберальныя, так і кансерватыўныя колы. У 2017 годзе прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда дэманстратыўна адмовіўся ўзяць патранаж над маршам памяці Бурага.

Каментары40

Цяпер чытаюць

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі2

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі

Усе навіны →
Усе навіны

Белы дом абвінаваціў у сітуацыі ў Сеуце прыхільнікаў «ультралевай глабалісцкай палітыкі»6

На Вячы па цане катэджа прадаецца вядомая база адпачынку

Махляры сталі лавіць беларусаў каля банкаматаў6

ФІФА хоча павялічыць колькасць зборных на мундыялі да 64‑х2

Жыхара Жлобіна асудзілі за пратэсты, хоць тэрмін даўніны павінен быў выйсці. Як такое магчыма?6

Саудаўская Аравія рыхтуецца паставіць на месца еменскіх хусітаў1

Ва Украіне прадухілілі замах на камандзіра «Хартыі»

Зяленскі дабіваецца, каб Маск дазволіў Украіне выкарыстоўваць Starlink для навядзення дронаў на тэрыторыі Расіі1

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі2

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць