Афіша

Дзень ушанавання памяці паўстанцаў пройдзе ў Плябані 21 красавіка

21 красавіка 2018 года запрашаем усіх на Дзень памяці паўстанцаў у Плябані (10 км ад Маладзечна), каб успомніць аб 155-гадавіне з таго дня, як у бітве каля вёсак Свечкі й Плябань, падчас раптоўнага ар’ергарднага бою з царскімі карнікамі-казакамі, па-геройску загінулі ўдзельнікі вызвольнага паўстання 1863—1864 гадоў.

Гэта кіраўнік паўстання на Маладзечненшчыне і Вілейшчыне Юльян Бакшанскі, ягоныя паплечнікі Рафал Малішэўскі, Людвік Ямант, Леапольд Банькоўскі ды 15-гадовы навучэнец Ігнацы Сулістроўскі.

Для ўшанавання памяці герояў плануецца ўрачыстая праграма з удзелам мясцовых жыхароў вёскі, гасцей з Мінска, Маладзечна, Краснага ды ваколіц.

Сярод іншага адбудзецца захапляльная гісторыка-літаратурная гульня «Канфедэратка-2018», якую правядзе вядучы Алесь Мазанік. Гульня ўключае пытанні па гісторыі і культуры Беларусі.

Каманды, па 4 чалавекі кожная, адказваюць на пытанні і змагаюцца за галоўныя прызы гульні — чатыры паўстанцкія шапкі.

Плануюцца паўстанцкія гульні на адкрытым паветры і паўстанцкі стол.

Музычны госць — Алесь Чумакоў.

ПРАГРАМА ДНЯ

10-00 Збор удзельнікаў на магіле паўстанцаў. Агульнае ўскладанне кветак на магілу паўстанцаў. Ганаровая варта паўстанцаў.

10-20 Вяртанне ў цэнтр. Паўстанцкія гульні для ўдзельнікаў на адкрытым паветры.

11-00 Кава-паўза. Падрыхтоўка да гульні.

11-30 Гульня * 1 Тур

11-45 Музычна-літаратурная паўза

11-55 Працяг гульні * 2 Тур

12-10 Музычна-літаратурная паўза

12-20 Працяг гульні * 3 Спецтур да Года малой радзімы *

12-40 Заканчэнне гульні. Падвядзенне вынікаў.

13-00 Урачыстае ўручэнне прызоў разам з паўстанцамі. Супольнае фатаграванне.

13-15 Агляд экспазіцыі Цэнтра народнай творчасці і азнаямленне з гісторыяй Плябані. Паўстанцкі стол і песні. Заканчэнне імпрэзы.

14-00 Ад’езд

Дзень памяці паўстанцаў у Плябані ўваходзіць у праграму «Фэсту экскурсаводаў — 2018».

Месца правядзення: Цэнтр традыцыйнай культуры і побыту Плябані, вёска Плябань, Маладзечанскі раён

Нашы суполкі ў сацсетках: «Фэйсбук», «Укантакце».

Каментары

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лідар вядомай расійскай рок-групы прыехаў ва Украіну і пакаяўся за канцэрты ў акупаваным Крыме5

У гарах Кыргызстана зніклі двое беларусаў

Пасля працяглай хваробы памёр 31‑гадовы беларускі футбаліст1

Каранік пакаштаваў смажаных цвыркуноў і загадаў уключыць іх у меню сталовай Акадэміі навук16

Чаму на канферэнцыі «Новая Беларусь» не было Сяргея Ціханоўскага?9

Святлана Ціханоўская адказала, чаму не вызваляюць новых палітвязняў па амерыканскім трэку5

Пятрухін і яшчэ чалавек пяць прыйшлі пікетаваць канферэнцыю Ціханоўскай23

Ціханоўская ўсё ж змагла адкрыць банкаўскі рахунак у Польшчы6

Сёння на папцы Ціханоўскай — партрэт жыхара Брэста, якога пасадзілі на сем гадоў за тое, што ён хадзіў на суды над палітвязнямі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць