Грамадства

На сакрэтнай прэ-паці A-Fest мінчукоў пачастуюць хот-догамі з цялячымі мазгамі

7 жніўня на вуліцах Мінска пройдзе эксклюзіўная прэ-паці шматтысячнага фестывалю A-Fest. Такая вечарынка будзе ў поп-ап фармаце і за адзін вечар з'явіцца адразу ў 3 лакацыях горада — адрасы пакуль трымаюць у сакрэце.

Галоўная наводка, якую даюць арганізатары, — чырвоны фудтрак Акадэміі фудхантараў A-Fest. Падчас прэ-паці ў ім пройдзе другі занятак юных «паляўнічых на ежу». Назва вуліц і нумары дамоў, побач з якімі пройдзе вечарына, з'явяцца ў дзень прэ-паці ў інстаграм-профілі «рэктара» акадэміі — Koko.by.

У 2016 годзе «Аліварыя» правяла ў Лошыцкім парку першы A-Fest і прывезла з ім у Беларусь традыцыі еўрапейскага адпачынку: ад хэдлайнераў з Вялікабрытаніі, Францыі, Латвіі да вялізнага фудкорта з вулічнай ежай. У Беларусі зараз стрыт-фуд стаў такім жа папулярным, як і ў астатняй Еўропе. Таму «Аліварыя» разам з Акадэміяй фудхантараў A-Fest вырашылі пазнаёміць беларусаў з культурай стрыт-фуду, вулічнымі тусоўкамі і правесці эксклюзіўную прэ-паці фестывалю. Яе госцем можа стаць кожны мінчанін.

Вечарына пачнецца а 18:00 і за адзін вечар з'явіцца ў трох пунктах горада. Прыпынак у адной лакацыі будзе ўсяго на 30 хвілін, пасля чаго прэ-паці знікне і з'явіцца ўжо ў новым месцы. Каб першым даведацца, па якіх адрасах пройдзе вечарына, беларусам прапануюць уважліва сачыць за профілем Koko.by ў інстаграме — 7 жніўня там з'явіцца інфармацыя аб 3 «сакрэтных» лакацыях.

На прэ-паці арганізатары абяцаюць зладзіць сапраўднае гастранамічнае шоу. 3 найлепшыя студэнты акадэміі на чале з яе «рэктарам» — Koko.by — прыгатуюць паўтары сотні хот-догаў па аўтарскіх рэцэптах: ад класічных з сасіскай грыль і вегетарыянскіх з салатай, да экзатычных з рознакаляровай булачкай і каўбаскай з цялячых мазгоў. Выпадковыя госці прэ-паці на адзін вечар стануць фудхантарамі і прадэгустуюць прапанаваны стрыт-фуд. Есці хот-догі мінчане будуць разам з півам ад «Аліварыі», а маленькія беларусы з квасам «Алiварскi».

Пасля дэгустацыі гасцям прапануюць наведаць першую стрыт-фуд экскурсію ў краіне, яе правядзе Koko.by. Убачыць усе сакрэты пераезнай вулічнай кухні і даведацца, як прыгатаваць той самы стрыт хот-дог у хатніх умовах, можна будзе ў фудтраку Акадэміі фудхантараў A-Fest.

«Фудкорт на фестывалі займае такое ж важнае месца, як музыка і іншыя забавы. Для A-Fest 2018 мы яго ўдасканалілі. Напрыклад, глядзець выступленне артыстаў можна будзе не толькі са сцэны, але і з 3-метровага экрана, які размесціцца побач з рэстаранамі. Акрамя гэтага, мы ўжо пачалі знаёміць беларусаў з меню фестывалю праз Акадэмію фудхантараў A-Fest, — распавядае Тарас Маціпура, намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу піваварнай кампаніі «Аліварыя» і арганізатар A-Fest. — Студэнты ўжо зрабілі агляды на стрыт-сэты ўдзельнікаў Food-A-Festa, якія з'явяцца і на самім фестывалі. А госці нашай прэ-паці змогуць першымі «затэсціць» незвычайны фудкорт еўрапейскага фестывалю піва і ежы A-Fest».

Трэці еўрапейскі фестываль піва і ежы пройдзе 11 жніўня ў Лошыцкім парку. У 2017 яго наведалі 150 тысяч чалавек, і ў гэтым годзе арганізатары чакаюць не менш. Уваход вольны, а дзеці да 18 гадоў змогуць прайсці ў суправаджэнні бацькоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы23

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы

Усе навіны →
Усе навіны

У Пружанскім касцёле новы арган, які прывезлі з Нідэрландаў. Папярэдні касцельны арган пусцілі на дровы для Дома культуры2

У Лошыцкім парку з’явілася алея незвычайных лавак ФОТЫ8

У цэнтры Мінска закрылася яшчэ адно бістро1

Салаўёў абвінаваціў Ксенію Сабчак і яе маці Нарусаву ў дзяржздрадзе4

Пэрыс Хілтан дамаглася закрыцця элітнай школы, у якой яна вучылася і ў якой здзекаваліся з дзяцей1

Беларуска абурылася коштам арэнды кватэры ў Баранавічах і паскардзілася ў Палату прадстаўнікоў5

Спроба стварыць суперзенітку на каленцы з авіяцыйнага кулямёта скончылася для расіян эпічным фэйлам ВІДЭА13

«Вы так і перадайце: пойдуць сюды — хана ім будзе!» Рэпартаж з украінскіх вёсак за 500 метраў ад Беларусі5

ДАІ сказала, што рабіць з аварыямі, якія ўсё часцей учыняюць кіроўцы старэйшыя за 70 гадоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы23

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць