Андрэй Расінскі. Кадры33

Курэйчык паказаў Менску другую моркаўку

З 1 студзеня ў сталіцы касавая расейская камедыя «Любоў-морква-2».

posterЛюбоў-морква 2 (Любовь-морковь 2)
Расея, 2009, каляровы, 98 хвілін
Рэжысёр: Максім Пежэмскі
Ролі выконваюць: Крыстына Арбакайтэ, Гоша Куцэнка, Лідзія Вележава, Кірыл Плятнёў, Вольга Арлова, Дзяніс Парамонаў
Жанр: Камедыя
Адзнака: 6 (з 10)

З Новага году на менскія экраны выйшла другая частка кінакамедыі «Любоў-морква».
Драматург і сцэнарыст Андрэй Курэйчык на прэм'еры для журналістаў сказаў, што ў гэтай стужцы ён адшурхоўваўся ад падзей асабістага жыцця – у яго нарадзіўся сын.

Дзеці , хлопчык і дзяўчынка, нарадзіліся і ў кінафільме ў сям'і Голубевых. На сваё дзесяцігоддзе блізняты мараць атрымаць сабачак, але ім дораць робатаў. Бацькі не чуюць і не разумеюць сваіх дзяцей – і на дапамогу прыходзіць чараўнік-доктар. Ён мяняе дарослых і дзяцей целамі. Цяпер юрыст Андрэй і мастацтвазнаўца Марына мусяць спасцігаць цяжкасці школьнага жыцця. А дзеткі (у дарослых целах) – раскрыць махлярствы з дыяментам і выратаваць сям’ю і дом.

Другая серыя «Любові» пастаўленая рэжысёрам Максімам Пежэмскім, які вядомы арыгінальнай аўтарскай стужкай «Мама, не сумуй!» Змена рэжысёра пайшла на карысць карціне. Фільм стаўся болей чалавечным (хаця без навязлівых гламурна-рэкламных кадраў не абышлося).

Увогуле,

другая частка пераўзыходзіць першую. Яна і смяшнейшая, і энэргічнейшая.
Дарослыя дзеткі безнадзейна інфантыльныя: Гоша Куцэнка грае ў самалёцікі, Крысціна Арбакайтэ бухаецца на каленкі Дзеду Марозу. Фальшывая няня (пераапрануты бандыт) ладзіць скандалы, дзіця ўганяе машыну (бедныя пешаходы!). Усе – асабліва гледачы – шчасьлівы. І нават галоўным нягоднікам дастаецца міска смачнага сабачага корму.

Курэйчык сказаў, што фільм не для фестываляў і крытыкаў. Наконт фестываляў – праўда. Фільм – для касы (за 4 дні ўжо сябе акупіў). Але таксама і для тых – хто жадае лёгка і весела адпачыць.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары3

Цяпер чытаюць

За палітыку асудзілі шматдзетнага бацьку-верніка. Яго жонка памерла два гады таму

За палітыку асудзілі шматдзетнага бацьку-верніка. Яго жонка памерла два гады таму

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Лукашэнка баіцца і перанясе вучэнні далей ад мяжы з Украінай16

Ініцыятыва Maldzis вяртае старадрук Сімяона Полацкага11

Марадона падчас свайго візіту ў Беларусь не захацеў сустракацца з Румасам1

Лукашэнка пракаментаваў збіццё сабакі ў Гродне і расказаў пра сваё трапяткое стаўленне да жывёл10

Дроны УСУ ўдарылі па двух расійскіх аб’ектах ВПК

Уладальніца беларускага брэнду жаночага адзення Moshe здзівілася шалёным цэнам канкурэнтаў11

Ізраіль наносіць новы ўдар па Іране3

«Прапанаваў грошы». Беларуска распавяла, як КДБ спрабаваў яе вербаваць1

Іранскія ракеты забілі 5 чалавек у Ізраілі, больш за 80 параненыя. Цэлі былі выпадковыя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За палітыку асудзілі шматдзетнага бацьку-верніка. Яго жонка памерла два гады таму

За палітыку асудзілі шматдзетнага бацьку-верніка. Яго жонка памерла два гады таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць