У сучаснай касметалогіі з'явіўся новы трэнд - дзяўчатам прапануюць не проста павялічыць вусны да ненатуральных памераў, але і змяніць іх форму, піша FaceNews.ua.
Модніцы сталі рабіць хвалю на верхняй губе — такі варыянт мадыфікацыі называецца «медуза», «васьміног» ці «вусны д'ябла».
Убачыць вынік працы касметолагаў ўжо можна ў сацыяльных сетках — дзяўчаты здымаюць свае новыя вусны проста пасля працэдуры.
Дамагаюцца такога эфекту з дапамогай прэпаратаў, якія ўводзяць побач з краем вуснаў — тым самым змяняючы іх контур. А вось ці вернуцца вусны ў звыклы стан — незразумела.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары