Здарэнні99

З'явіўся запіс з камеры відэаназірання: падазраваны нясе сумку з парэшткамі забітай жанчыны ВІДЭА

Менш за суткі спатрэбілася для высвятлення асобы падазраванага ў забойстве 37-гадовай мінчанкі, парэшткі канечнасцяў якой знайшлі ў Свіслачы 2 студзеня. Пра гэта ў размешчаным на сайце МУС відэакаментарыі паведаміў начальнік упраўлення крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Якубель, паведамляе БЕЛТА.

У апублікаваным на сайце відэа дэманструецца запіс з камеры відэаназірання, дзе мужчына нясе сумку, а таксама кадры размовы з затрыманым.

Як паведамлялася, днём 2 студзеня ў мінскую міліцыю звярнуліся супрацоўнікі камунальнай службы, якія распавялі, што дасталі са Свіслачы спартыўную сумку з парэшткамі канечнасцяў чалавека. Пазней у міліцыі праінфармавалі, што яны, як мяркуецца, належаць жанчыне.

Праваахоўнікі шукалі тых, хто раней мог бачыць знойдзеную ў Свіслачы сумку і прасілі патэлефанаваць у міліцыю ў выпадку, калі вядома пра факты знікнення жанчын або калі сваячка ці знаёмая беспадстаўна перастала выходзіць на сувязь, не з'явілася на працы.

Супрацоўнікі міліцыі 5 студзеня вызначылі асобу жанчыны. Цела 37-гадовай жанчыны было ў кватэры аднаго з дамоў на вуліцы Раманаўская Слабада ў Мінску. 

Сёння ўначы супрацоўнікі ўпраўлення крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама пры сілавой падтрымцы байцоў спецпадраздзялення «Алмаз» затрымалі ў Віцебску 26-гадовага замежніка. Ён падазраецца ў забойстве жанчыны. Зараз з мужчынам праводзяцца следчыя дзеянні. 

Са слоў затрыманага, ён жыў у Мінску ў 37-гадовай жанчыны. Паміж імі 28 снежня 2019 года адбыўся канфлікт, у выніку якога мужчына задушыў гаспадыню кватэры. Вядома, што раней фігурант да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

Міліцыя вызначыла асобу жанчыны, парэшткі якой знайшлі ў Свіслачы ВІДЭА

«Чулі, як крычала: «Ратуйце! Забіваюць!» Што вядома пра жанчыну, чые парэшткі знайшлі ў Свіслачы

У забойстве 37-гадовай жанчыны, канцавіны якой знайшлі ў Свіслачы, вінавацяць замежніка

Каментары9

Цяпер чытаюць

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай22

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Усе навіны →
Усе навіны

У Палацы мастацтва — ажыятаж. Што так зацікавіла сотні мінчукоў15

У мінскім наземным транспарце запрацавалі кнопкі адкрыцця дзвярэй4

«Мы не пара»: Патап і Насця Каменскіх абвясцілі пра разрыў5

На Канферэнцыі беларусаў у Варшаве чацвёра чалавек разгарнулі плакаты супраць Ціханоўскай. Яна адказала57

Вызвалены расійскі археолаг Буцягін зноў збіраецца ў Крым1

Ад нядзелі ў Беларусь прыйдзе лета

«Ідэя — сэкс»: сацсеткі ў захапленні ад хлопцаў, якія на ўніверсітэцкім конкурсе прыгажосці выйшлі ў вышыванках17

Ціханоўская: Колькі нас ні душаць рэпрэсіямі, ні палохаюць — мы з вамі працягваем упарта рабіць беларускую справу11

Андрэй Пачобут вярнуўся ў фэйсбук

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай22

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць