Грамадства11

У амбулаторыі Ждановічаў — два выпадкі пнеўманій у медперсанала. Шпіталізавалі і іх родных

Доктар-тэрапеўт і медыцынская сястра, якая з ёй працавала, ляжаць з пнеўманіямі. Тэсты на каранавірус астатніх работнікаў Ждановіцкай амбулаторыі ў Мінскім раёне адмоўныя.

Як расказалі «Нашай Ніве» ў Ждановічах, гэты выпадак, найхутчэй, не звязаны са шлейфам санаторыя «Пралеска», размешчанага ў тым самым аграгарадку. У амбулаторыі ўсё пачалося з хваробы ў сям'і, якая выклікала да сябе ўчастковую тэрапеўтку. Медсястра, хутчэй за ўсё, заразілася ад сваёй калегі-доктаркі.

Гэта было яшчэ ў сакавіку, калі ўлады Беларусі засцерагалі ад «панікі» вакол каранавіруса, а грамадства было мала інфармаванае пра яго небяспеку.

Абедзве жанчыны цяпер ляжаць у шпіталях. У адной з іх хвароба працякае даволі цяжка. Шпіталізавалі і іх родных.

Як расказала «Нашай Ніве» родзічка аднаго са шпіталізаваных сваякоў, яго перавезлі ў адну з бальніц Гродзенскай вобласці. Па яе інфармацыі, гэта адбылося таму, што ў мясцовых установах не было свабоднага месца.

Амбулаторыя працягвае працу, бо тэсты астатніх работнікаў — адмоўныя. Па сканчэнні 14-дзённага перыяду яны здадуць тэст паўторна.

Усяго ў амбулаторыі працуе пара дзясяткаў работнікаў, гэта малая ўстанова, якая дае толькі самую базавую дапамогу.

Хворых на пнеўманію жыхароў Ждановічаў шпіталізуюць у Мінскай раённай бальніцы ў Бараўлянах. Вядома, што памерлага работніка «Пралескі» пасля пацвярджэння каранавіруса стуль перавялі ў Мінскую інфекцыйную бальніцу.

Трывогу выклікае сітуацыя вакол санаторыя «Пралеска». Пасля смерці аднаго з тэхнічных работнікаў санаторыя, у якога выявілі каранавірус, стала вядома пра смерць і аднаго з пацыентаў, які там адпачываў. Сёння прыйшла інфармацыя пра шпіталізацыю з каранавірусам дырэктаркі школы з Барысаўскага раёна, якая праходзіла аздараўленне ў «Пралесцы» ў сярэдзіне сакавіка. Праблема ў тым, што санаторый працягваў прымаць пацыентаў і пасля выяўлення там першых хворых. Большасць адпачывальнікаў у «Пралесцы» складаюць людзі ў гадах.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, Мінская вобласць на трэцім месцы пасля Мінска і Віцебшчыны па распаўсюджанні COVID-19. У вобласці вірус пацвердзіўся ў 92 чалавек, трое памерлі. Вядома пра групы выпадкаў у Капыльскім і Мінскім раёнах і адзінкавыя выпадкі ў Вілейцы, Уздзенскім, Барысаўскім, Стаўпецкім раёнах.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Баранавічах заўважылі дарожны знак з фільма жахаў ВІДЭА2

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года46

У Мінску заўважылі ядомы грыб, занесены ў Чырвоную кнігу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць