Грамадства1515

Названая лічба шпіталізаваных з пнеўманіямі ў Беларусі і тэмпы яе росту 

На гэты момант занята каля 12,8 тысяч бальнічных ложкаў, зарэзерваваных пад хворых з COVID-19 і пнеўманіямі. Гэтую лічбу агучылі ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» 2 мая.

На дзяржаўным канале заявілі, што пад хворых з COVID-19 і пнеўманіямі ў краіне выдзелена 18,6 тысяч бальнічных ложкаў. Занята на гэты момант каля 12,8 тысяч. Свабоднымі застаюцца трохі менш за 6 тысяч месцаў. 

Апошнія некалькі тыдняў людзей з лёгкімі формамі COVID-19, а ў многіх рэгіёнах — і з няцяжкімі пнеўманіямі не шпіталізуюць, а пакідаюць лячыцца дома, у самаізаляцыі. Такім чынам, можна меркаваць, што на сёння мы маем справу з амаль 13 тысячамі шпіталізаваных пацыентаў з пнеўманіямі.

Паводле ранейшых звестак з іншых краін, пнеўманія развіваецца прыкладна ў 13—20% хворых на каранавірус. 

У той жа час трэба разумець, што не ўсе пнеўманіі — каранавірусныя. Многія людзі могуць хварэць і на традыцыйныя, раней вядомыя віды пнеўманій. Тым не менш, у сувязі з асаблівасцю сітуацыі, пры размяшчэнні хворых у многіх краінах цяпер усе пнеўманіі разглядаюць як патэнцыйна каранавірусныя.

Увесь мінулы месяц улады Беларусі адмаўляліся агучваць статыстыку пнеўманій, апраўдваючы такі падыход нежаданнем спараджаць паніку. Аднак адсутнасць дэталёвай інфармацыі, наадварот, прывяла да масавага недаверу да афіцыйнай статыстыкі і распаўсюду чутак.

24 красавіка на брыфінгу ў Мінску намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан паведамляла, што цяпер у Беларусі задзейнічана палова з бальнічных ложкаў, зарэзерваваных для лекавання пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй.

Яна заявіла тады, што ў рэзерве пад лекаванне пацыентаў з каранавірусам застаецца каля 9500 ложкаў, больш за 600 з іх абсталяваныя апаратамі штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Такім чынам, калі зыходзяць з агучаных лічбаў, за 8 апошніх дзён колькасць шпіталізаваных з пнеўманіямі ў краіне вырасла прыкладна на 3500 чалавек.

«Наша Ніва» не можа праверыць дадзеных лічбаў, як і іншай статыстыкі, якую падае Мінздароўя, бо лічбы па раёнах не агучваюцца.

Усяго ў Беларусі, па звестках Белстата, прыкладна 80 тысяч (па іншай методыцы падліку — каля 105 тысяч) бальнічных ложкаў і 2300 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх. Па гэтых паказчыках Беларусь адносіцца да групы самых забяспечаных у свеце краін.

У барацьбе з каранавірусам задзейнічана 18% ад агульнай колькасці дактароў і 18% ад колькасці сярэдняга медперсаналу, заяўляла Алена Богдан. Кавіднікаў цяпер прымаюць большасць клінічных бальніц у Мінску і рэгіёнах, пад інфекцыйныя шпіталі перапрафіляваныя многія анкалагічныя, туберкулёзныя і скурна-венералагічныя бальніцы ў абласцях і Мінску. Як пульманолагі цяпер працуюць многія кардыёлагі, уролагі, спецыялісты іншых профіляў.

Па раней агучанай статыстыцы Мінздароўя па стане на раніцу 2 мая ў Беларусі зафіксавана 15 828 выпадкаў каранавіруса. 

Мінздароўя паведамляла, што ўжо выздаравелі 3117 пацыентаў. Такім чынам, гаворка ішла пра 12711 актыўных выпадкаў COVID-19. Па стане на 24 красавіка шпіталізавана была прыкладна палова пацыентаў з COVID. Другая палова лекавалася дома.

З такой экстраардынарнай сітуацыяй чалавецтва не сутыкалася ўжо шмат дзесяцігоддзяў. Як далей будзе развівацца пандэмія, залежыць ад таго, якія каранцінныя меры будуць прымаць краіны і як іх выконваць. На сёння многія краіны, сярод якіх Кітай, Паўднёвая Карэя, Новая Зеландыя, Латвія, Ісландыя, Славенія, Літва, Чэхія звялі колькасць заражэнняў да мінімуму. У некаторых іншых каранавірус працягвае бушаваць.

Чытайце таксама: Мінчанка расказала, як яе сям'я лечыцца ад каранавіруса і як дактары нават без тэстаў вызначаюць «кавідных» пацыентаў

Апытанка

Каментары15

Цяпер чытаюць

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

На Блізкім Усходзе ёсць краіна, якая ад блакады Армузскага праліва толькі выйграла6

У Ваўкавыску прадавачка мяккіх цацак заявіла ў міліцыю пра крадзеж. Злодзей аказаўся нечаканы3

Севярынец і Дашкевіч атрымалі ордэны Пагоні БНР4

Беларускі ВУП упершыню сёлета перавысіў узровень мінулага года

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка22

Абяцаная кавярня ў мінскай воданапорнай вежы пакуль так і не адкрылася1

Вядомы брытанскі відэаблогер склаў рэйтынг краін былога СССР. Беларусь паставіў на першае месца. Чаму?22

Ціханоўская: Лукашэнка вядзе Беларусь да вялікай бяды13

Лаўроў выключыў удзел Расіі ў «Еўрабачанні» з-за сатанізму5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць