Свет88

У Латвіі за апошнія суткі выяўлены толькі адзін новы выпадак COVID-19 

LETA

За мінулыя суткі ў Латвіі выяўлены толькі адзін новы выпадак захворвання на COVID-19 , паведамляе Delfi са спасылкай на Цэнтр прафілактыкі і кантролю захворванняў.

У цэлым з пачатку эпідэміі ў Латвіі праведзены 63 102 аналізы на COVID-19 , за апошнія суткі — 1982.

Усяго колькасць захварэлых складае 871 чалавек. Выздаравелі 348 чалавек, 16 — памерлі.

У Латвіі самы нізкі з краін Балтыі паказчыкаў захворвання каранавірусам (462 выпадкаў на 1 млн, 33 455 тэстаў на 1 млн жыхароў).

У Літве — 1 399 выпадкаў, 45 смярцей (514 выпадкаў захворвання на 1 млн, зроблена 48 771 тэстаў на 1 млн), у Эстоніі — 1694 выпадкаў, 52 чалавекі памерлі (1277 выпадкаў захворвання на 1 млн, 40 тысяч тэстаў на 1 млн).

У Беларусі 14 917 выпадкаў (учора +890 новых выпадкаў), або 1579 на 1 млн, зроблена 19 712 тэстаў на 1 млн чалавек.

Латвія закрыла межы 17 сакавіка, забараніўшы сухапутныя і паветраныя пасажырскія перавозкі праз мяжу краіны. Былі забаронены ўсе арганізаваныя публічныя мерапрыемствы. Неарганізаваныя мерапрыемствы былі дазволеныя пры колькасці да 50 чалавек, заканчвацца яны павінны да 23 гадзіны вечара, заняткі ў школах адмененыя.

Дзяржаўныя цэнтралізаваныя іспыты ў школах перанеслі на май.

Футбольны чэмпіянат быў спынены.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Усе навіны →
Усе навіны

Медсястру з РНПЦ траўматалогіі і артапедыі асудзілі па двух палітычных артыкулах

Віцебскую прарасійскую актывістку Эльвіру Мірсалімаву выклікалі ў міліцыю3

Статкевіч: Ядзерная трэніроўка ў Беларусі — гэта пагроза, найперш, Еўропе4

Расія пачала ядзерныя вучэнні12

Севярынец: Улетку 2020 года топам у стукачоў было стаўленне да Пуціна2

Андрэй Пачобут выступіць у Еўрапарламенце1

«Планую, што змагу папрацаваць 25 гадоў». Беларуска атрымае дыплом доктара ў 47 гадоў5

У гульца «Арсенала» проста на футбольным полі зляцелі майткі ФОТАФАКТ6

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць