Выбары-20201414

Сотні тысяч дэманстрантаў другую нядзелю запар занялі ўвесь цэнтр Мінска ФОТЫ

Дакладную колькасць дэманстрантаў падлічыць немагчыма, але, здаецца, іх было нават больш, чым тыдзень таму.

Вось кароткае відэа:

Пакуль адна бясконцая калона ішла да Стэлы, другая пайшла на плошчу Якуба Коласа і г.д.

Частка дэманстрантаў ад Стэлы, некалькі дзясяткаў тысяч, пасля рушыла да плошчы Дзяржаўнага Сцяга, што за Палацам Незалежнасці. Але праспект Пераможцаў там загарадзіў АМАП, і людзі развярнуліся разыходзіцца.

У гэты момант Аляксандр Лукашэнка з аўтаматам пад прыцэламі тэлекамер сеў у верталёт, абляцеў ужо пусцеючы праспект і вярнуўся

АМАП сустрэў яго на сваёй барыкадзе апладысментамі. Але гэтая іх сцэна дысаніравала з атмасферай на вуліцах — абсалютна мірнай і неагрэсіўнай.

На вуліцы Мінска выйшла вельмі розная публіка: там быў і сярэдні клас, і рабочыя, і госці з рэгіёнаў.

Панавала атмасфера карнавалу і ўздыму.

Мінчукі віталі шэсце сцягамі з балконаў і дахаў.

Жанглёр цырка дэманстраваў сваё майстэрства пад апладысменты.

Былі барабаны, людзі ў крэатыўных касцюмах і тысячы плакатаў, а таксама шыльды з назвамі сваіх прадпрыемстваў і населеных пунктаў.

А калі ўлады з мэтай псіхалагічнага ўздзеяння ўключылі гучнамоўнікі з савецкімі песнямі, народ жыва падпяваў «Первым делом самолеты»: «Первым делом, первым делом Лукашенко, а Ермошина, Ермошина потом».

Улады выставілі шчыльны кардон перад Стэлай з аўтаматамі ў якасці дэманстрацыі сілы.

Байцы збянтэжана назіралі за сотнямі тысяч людзей, што ішлі, і ішлі, і ішлі побач, са сцягамі і кветкамі.

Жыхары жылога дома насупраць Стэлы вывесілі два гіганцкія нацыянальныя сцягі.

Да моманту напісання гэтага матэрыялу не было вядома ні пра адзін інцыдэнт, дэманстранты паводзілі сябе выключна мірна.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У школьных сталоўках адмовяцца ад супоў у меню6

Вярхоўны суд ЗША вызначыў, што права на грамадзянства па нараджэнні застаецца ў сіле. Яго спрабаваў адмяніць Трамп

Ад спёкі патрэскалася траса M3 паблізу Раўбічаў1

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба53

Унучка Лукашэнкі скончыла сваё навучанне ў Маскве11

Віцэ-спікерамі Каардынацыйнай рады абяруць Анатоля Міхнаўца і Яўгена Андрэйчыка10

Самае засушлівае месца ў свеце часам ператвараецца ў кветкавы дыван1

У Літве дэнансавалі пагадненне з Беларуссю аб прыгранічным руху, якое і так ніколі не працавала2

Беларуска з міжнароднай абаронай у Польшчы згубіла дакументы на Мальце і ўжо пяць дзён не можа вярнуцца9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць