Улада5050

Янукевіч ідзе ў старшыні Партыі БНФ

«Мы павінны вярнуцца да аднаўленьня вобразу БНФ, як партыі якую падтрымлівае нацыянальная эліта, за якой будучыня», - кажа ён.

У верасні мае прайсці наступны з’езд Партыі БНФ. Старшыня арганізацыі Лявон Баршчэўскі неаднаразова заяўляў, што сыдзе ў адстаўку.

Першым, хто заявіў пра гатоўнасць заняць крэсла старшыні, стаў намеснік Баршчэўскага, 32‑гадовы Аляксей Янукевіч.

«Наша Ніва»: Год таму ты казаў, што яшчэ не вызначыўся, ці будзеш вылучацца на пасаду старшыні Партыі БНФ.

Аляксей Янукевіч: Ужо прынятае канчатковае рашэнне, я вылучаюся.

«НН»: І што паўплывала на рашэнне?

АЯ: Сітуацыя ў краіне настолькі імкліва мяняецца, што існаваць так, як Фронт існаваў апошнія гады, няма ніякай магчымасці. Важна прыцягнуць у партыю новых людзей з новымі ідэямі.

Прыход новай асобы, якая не ідзе на адкіданне фронтаўскай спадчыны, а выступае за абнаўленне БНФ, будзе добрым сігналам грамадству.

«НН»: Якое месца ты адводзіш БНФ унутры грамадства ў цэлым і апазіцыі ў прыватнасці?

АЯ: Перад кожнай партыяй цяпер стаіць нялёгкі выбар. Ёсць шлях пайсці на супрацоўніцтва з рэжымам, як абазначыў гэта Ляўковіч; другі шлях — схавацца з галавой пад коўдру, не заўважаць зменаў у грамадстве і навокал Беларусі. Лічу, для БНФ абодва гэтыя шляхі непрымальныя.

Сіла БНФ у дынамічнасці і здольнасці адэкватна рэагаваць на выклікі часу.
Трэба выкарыстоўваць магчымасці, якія будуць адкрывацца ў звязку з крызісам і гульнямі ўладаў з Еўропай, для ўмацавання Фронту. Мы павінны вярнуцца да аднаўленьня вобразу БНФ, як партыі якую падтрымлівае нацыянальная эліта, за якой будучыня. Як моцнай партыі, здольнай эфектыўна бараніць свае каштоўнасці.

«НН»: Хто табе бачацца галоўнымі хаўруснікамі БНФ?

АЯ: Вялікае дыскусійнае пытанне пра стасункі з Рухам за Свабоду і Аляксандрам Мілінкевічам. Калі нават Пазняк гатовы паразумецца з Мілінкевічам па найбольш значных пытаннях, было б недарэчна, каб гэта не змог зрабіць БНФ.

Мілінкевіч не ідэальны палітык і робіць досыць шмат памылак.
Але супрацьстаянне аслабляе БНФ, і адкладае вырашэнне важнай задачы Фронту — змены цяперашняга рэжыму. Таксама БХД. З традыцыйных партнёраў — АГП. Іншыя суб’екты, якія вызнаюць блізкія нам каштоўнасці.

«НН»: Тваё вылучэнне нельга разглядаць як бунт наймаладзейшага пакалення?

АЯ: Ні ў якім разе. Гэта не рэвалюцыя. Я б назваў гэта пачаткам новага этапу развіцця.

«НН»: БНФ гатовы супрацоўнічаць з уладамі?

АЯ: Сёння ўлады не збіраюцца супрацоўнічаць з апазіцыяй. Мы павінны клапаціцца аб тым, каб стаць моцнымі. Каб супрацоўніцтва адбывалася не па волі Лукашэнкі, а праз запатрабаванасць з боку грамадства.

«НН»: Наколькі для цябе важная наяўнасць фронтаўскага кандыдата на наступных прэзідэнцкіх выбарах?

АЯ: Цягам некалькіх апошніх гадоў я найбольш паслядоўна выступаў за абавязковае вылучэнне кандыдата БНФ. Аднак сёння ўсё не так адназначна. Унутранае абмеркаванне будзе, і будзе партыйнае рашэнне, я не хацеў бы яго апярэджваць. Але, калі партыя вырашыць падтрымаць Мілінкевіча, напэўна, гэта будзе самым разумным варыянтам у сённяшняй сітуацыі. Каб адкінуць спекуляцыі, хачу падкрэсліць: мы не будзем працаваць на тэхнічнага кандыдата, але толькі на таго, хто будзе кідаць рэальны выклік Лукашэнку. Гэта тычыцца любога, у тым ліку і Мілінкевіча. Падтрымку БНФ Мілінкевіч павінен атрымаць толькі ў тым выпадку, калі ён будзе рэальна змагацца за змену палітычнага рэжыму, калі не будзе пазбягаць атакаваць Лукашэнку.

Гутарыў ЗП

***

Аляксей Янукевіч нарадзіўся ў 1976 годзе ў мінскай Чыжоўцы. У 1997 скончыў факультэт міжнародных эканамічных адносінаў БДЭУ па спецыяльнасці эканаміст‑менеджэр. Намеснік старшыні Партыі БНФ ад 2003.

Каментары50

Цяпер чытаюць

Расійскія ваенкары заяўляюць, што страты дасягнулі непрымальнага ўзроўню. «Чакае нас рэмейк восені 2022 года»7

Расійскія ваенкары заяўляюць, што страты дасягнулі непрымальнага ўзроўню. «Чакае нас рэмейк восені 2022 года»

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША абмяжуюць паслабленне нафтавых санкцый супраць Расіі пастаўкамі ў Індыю3

Пасля некалькі гадоў скарачэння ў Беларусі зноў стала расці колькасць аграсядзіб

Прызналі «экcтрэмісцкім фармаваннем» тэлеграм-чат «Беларусы Валенсіі»2

Прыцэльны ўдар па месцы зборкі наземных дронаў у Данецку — трое расійскіх вайскоўцаў загінулі, адзін знік2

Сталкер Ганны Бонд прыматаў да яе машыны цацку з чырвона-зялёным сцяжком18

Жонка дырэктара ЕРАМ, грошы на змаганне з анкалогіяй для якой збіралі ўсім светам, увайшла ў рэмісію16

У Бабруйску айчым уцягнуў непаўналетняга пасынка ў гандаль наркотыкамі. Абодва атрымалі конскія тэрміны1

Беларуска судзіцца з польскай сацабаронай з-за пенсіі. Ведамства палічыла яе працу фіктыўнай3

Саудаўская Аравія і Кіеў рыхтуюць «гіганцкую дамову» на фоне іранскай пагрозы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскія ваенкары заяўляюць, што страты дасягнулі непрымальнага ўзроўню. «Чакае нас рэмейк восені 2022 года»7

Расійскія ваенкары заяўляюць, што страты дасягнулі непрымальнага ўзроўню. «Чакае нас рэмейк восені 2022 года»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць