Здароўе33

Колькасць салодкага ў раннім дзяцінстве істотна ўплывае на здароўе ў дарослым жыцці

Маштабнае даследаванне паказвае: тое, што чалавек есць у першыя гады жыцця — і нават яшчэ да нараджэння, — можа вызначаць рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў на дзесяцігоддзі наперад. 

Фота: Getty Images

З падрабязнасцямі знаёміць выданне Der Spiegel.

Пытанне ўплыву ранняга харчавання на стан здароўя ў сталым узросце з’яўляецца прадметам працяглых навуковых дыскусій. Цэнтральнае месца ў гэтых абмеркаваннях займае канцэпцыя першай тысячы дзён жыцця — перыяду, які пачынаецца з моманту зачацця і доўжыцца да двух гадоў.

Каб праверыць гэтую гіпотэзу, міжнародная група даследчыкаў выкарыстала своеасаблівы гістарычны «натуральны эксперымент». Падчас Другой сусветнай вайны і яшчэ некалькі гадоў пасля яе заканчэння ў Вялікабрытаніі дзейнічала жорсткая сістэма нармавання цукру.

З ліпеня 1942 года да верасня 1953‑га дарослыя і дзеці, старэйшыя за пяць гадоў, маглі атрымліваць каля 230 грамаў цукру на тыдзень і 340 грамаў цукерак на месяц. А вось дзеці да двух гадоў увогуле не атрымлівалі ні цукру, ні салодкіх прысмакаў.

Пасля адмены нармавання спажыванне цукру хутка вырасла. Пры гэтым астатняя структура харчавання насельніцтва змянілася не так значна. Гэта дазволіла даследчыкам параўнаць людзей, чые першыя гады жыцця прыпалі на перыяд строгіх абмежаванняў, з тымі, хто нарадзіўся ўжо пасля іх адмены.

Навукоўцы прааналізавалі інфармацыю пра 63 433 удзельнікаў праекта UK Biobank, якія нарадзіліся паміж кастрычнікам 1951 года і сакавіком 1956-га.

З іх 40 063 асобы нарадзіліся яшчэ ў час, калі дзейнічала сістэма нармавання. У залежнасці ад даты нараджэння яны правялі розную колькасць часу — у мацярынскім улонні або ў раннім дзяцінстве — пры вельмі нізкім узроўні спажывання цукру.

Яшчэ 23 370 удзельнікаў былі зачатыя ўжо пасля адмены абмежаванняў і з самага пачатку жыцця спажывалі значна больш салодкага.

Менш цукру — меншая рызыка

Параўнанне гэтых дзвюх груп паказала адназначны вынік: тыя, чыё ранняе дзяцінстве да двух гадоў і перыяд унутрывантробнага развіцця прыпалі на час абмежавання цукру, мелі прыкладна на 20% ніжэйшую рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў у дарослым узросце ў параўнанні з тымі, хто не заспеў нармавання.

Яшчэ больш прыкметнымі былі розніцы ў канкрэтных дыягназах. Рызыка інфаркту, сардэчнай недастатковасці, фібрыляцыі перадсэрдзяў і смерці ў выніку захворванняў сэрца была прыкладна на 25% ніжэйшая. Рызыка інсульту зніжалася амаль на 30%.

Даследчыкі таксама заўважылі своеасаблівы «эфект дозы». У тых, хто жыў ва ўмовах нармавання да двухгадовага ўзросту, ён быў большым, чым у тых, хто меў абмежаванні толькі да аднаго года. Аднак нават у апошніх эфект быў больш значным, чым у тых, хто заспеў абмежаванні толькі ва ўлонні маці. І нават у гэтым выпадку рызыка была ніжэйшай, чым у тых, хто наогул не сутыкаўся з нармаваннем цукру.

Чаму гэта адбываецца

Паводле аўтараў даследавання, дакладныя механізмы пакуль яшчэ не да канца зразумелыя, аднак навукоўцы прапануюць некалькі абгрунтаваных версій.

Высокі ўзровень глюкозы ў крыві маці можа правакаваць празмерную выпрацоўку інсуліну ў плода, што патэнцыйна вядзе да гіпертрафіі клетак сардэчнай мышцы яшчэ да нараджэння.

Акрамя таго, нізкае спажыванне цукру ў раннім узросце спрыяе памяншэнню аксідацыйнага стрэсу і запаленчых працэсаў, што станоўча ўплывае на фармаванне і развіццё крывяносных сасудаў.

На думку экспертаў, вынікі гэтага даследавання павінны стаць падставай для перагляду падыходаў да аховы здароўя дзяцей на дзяржаўным узроўні. Нягледзячы на існыя рэкамендацыі пазбягаць дададзенага цукру ў рацыёне дзяцей да двух гадоў, рэалізацыя гэтых парад часта ўскладняецца маркетынгавай палітыкай вытворцаў харчавання.

Спецыялісты падкрэсліваюць, што адных толькі заклікаў да бацькоў недастаткова. На іх думку, адказнасць павінна несці і ўсё грамадства. Неабходныя сістэмныя меры, такія як увядзенне падатку на цукар, які ўжо дзейнічае ў многіх краінах, забарона на рэкламу салодкіх прадуктаў, арыентаваных на дзяцей, а таксама магчымае ўвядзенне спецыяльных папярэджанняў на ўпакоўках тавараў з высокім утрыманнем цукру.

Каментары3

  • Žvir
    11.03.2026
    A darosłym ? Niešta na sałodkaje ciahnie i ciahnie ŭvieś čas. Kažuć, što praz stresy...
  • Вяснячка з-пад Вушачы
    11.03.2026
    Žvir , толькі кажуць. Маю стрэсаў столькі што іду па антыдэпрэсанты, на салодкае не цягнула з дзяцінства.
  • Антысэптык
    11.03.2026
    А ў гарэлцы цукру няма

Цяпер чытаюць

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою13

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Усе навіны →
Усе навіны

Завод «Атлант» рыхтуе рэбрэндынг? Вытворца бытавой тэхнікі рэгіструе новыя таварныя знакі2

Што будзе ў фінансавым цэнтры ў «Мінск-Свеце»6

У Расіі сем чалавек загінулі, атруціўшыся чадным газам

Знакамітая беларуская гімнастка адкрыла ў Мінску студыю для трэніровак1

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы12

Трамп заявіў, што новы вярхоўны лідар Ірана жывы, але паранены

Сям’я Вані Сцяцэнкі, які праходзіў рэабілітацыю ў Дубаі, тэрмінова вярнулася дамоў2

Эгаістычная храмасома ледзь не вынішчыла людзей тысячагоддзі таму. Падобна, яна вярнулася — у мармонскі штат Юта10

ЗША часова вывелі з-пад санкцый расійскую нафту14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою13

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць