Вайна2424

Расійскія ваенкары заяўляюць, што страты дасягнулі непрымальнага ўзроўню. «Чакае нас рэмейк восені 2022 года»

Расійскія праваенныя блогеры і «ваенкары» ўсё часцей пішуць пра пагаршэнне сітуацыі на фронце і рост страт. Паводле іх слоў, украінскія войскі здолелі вярнуць перавагу ў выкарыстанні беспілотнікаў і пачалі масавана біць па расійскай лагістыцы.

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: AP Photo / Efrem Lukatsky, File

Аўтар тэлеграм-канала «Репортёр Filatov» сцвярджае, што ўкраінскія сілы фактычна зноў атрымалі перавагу ў «ніжнім небе» — прасторы, дзе дзейнічаюць FPV-дроны. Паводле яго слоў, расійскае войска, атрымаўшы перавагу ў колькасці такіх беспілотнікаў і ў дальнабойных дронах тыпу «Шахед» («Герань»), «супакоілася і дачакалася».

Z-блогер сцвярджае, што ўкраінскія войскі навучыліся комплексна выводзіць з ладу расійскую абарону ад дронаў і пасля гэтага пачалі масавана атакаваць лагістыку на глыбіні да 50—60 кіламетраў, выкарыстоўваючы новыя частоты сувязі, якія цяжэй заглушыць.

«Што мы можам супрацьпаставіць? Нічога. Хоць спецыялісты ўжо год казалі: праціўнік адыходзіць ад стандартных рашэнняў і развівае свае «іксы» — наракае аўтар.

Падобныя ацэнкі гучаць і ў іншым Z-канале — «Філолог в засаде», аўтар якога прыводзіць паведамленні сваіх знаёмых вайскоўцаў з Дабрапольскага напрамку.

Яшчэ ў пачатку лютага яму паведамлялі пра значную актывізацыю ўкраінскіх дронаў на Мірнаградскім напрамку. Па словах ананімнага вайскоўца, на гэты ўчастак, відаць, прыбылі вопытныя аператары беспілотнікаў, якія «паляць машыны ў таварнай колькасці ўжо некалькі дзён».

Паводле яго, украінскія дроны фактычна пачалі паляванне на лагістыку. Ноччу цяжкія беспілотнікі тыпу «Баба Яга» скідваюць міны на дарогі, а ўдзень FPV-дроны кантралююць маршруты і атакуюць транспарт. У выніку дабрацца з Навагродаўкі ў Мірнаград становіцца вельмі небяспечна — сам аўтар сцвярджае, што за некалькі дзён двойчы трапляў пад атаку дронаў.

Ён таксама адзначае, што ўкраінскія беспілотнікі пачалі дзейнічаць нават на тых маршрутах, якія раней лічыліся адносна бяспечнымі. Асноўнай праблемай, паводле вайскоўцаў, застаецца недахоп сістэм радыёэлектроннай барацьбы, здольных глушыць дроны, якія працуюць на частотах ад 6 да 10 ГГц.

«З плюсаў: уздоўж дарогі расстаўлены пасты — калі бачаць «комік» (дрон-камікадзэ — НН), пачынаецца страляніна, і ты загадзя чуеш гэта, ёсць час спыніцца і выскачыць з машыны».

Як вынікае з паведамлення, дасланага аўтару канала ў пачатку сакавіка, пераход украінскага боку на новыя частоты і развіццё магчымасці выкарыстання дронаў у любых умовах надвор’я істотна ўскладнілі працу расійскіх сістэм радыёэлектроннай барацьбы. Паводле ананімнага вайскоўца, на іх участку фронту «зноў узрос ФПВ-тэрор».

Ён сцвярджае, што сістэмы РЭБ «Пакроў», «Імпульс» і «Навальніца», якімі карыстаюцца расійскія падраздзяленні, застаюцца фактычна на ўзроўні першай паловы мінулага года. Раней яны хоць часткова перашкаджалі кіраванню FPV-дронамі — гэта можна было заўважыць па нестабільным палёце і манеўрах беспілотнікаў. Цяпер жа, паводле яго, дроны на гэтыя сістэмы амаль не рэагуюць.

Вайсковец мяркуе, што ўкраінскі бок змяніў не толькі каналы перадачы відэа, але і сістэмы кіравання, магчыма выкарыстоўваючы іншыя дыяпазоны частот, лічбавую абарону сувязі і некалькі каналаў адначасова. Пры гэтым ён прызнае, што частку праблем можна было б спісаць на памылкі ўласных падначаленых, аднак, паводле яго, скаргі на неэфектыўнасць расійскіх сістэм РЭБ носяць масавы характар.

Сітуацыя, са слоў вайскоўцаў, працягвае пагаршацца. Гэтымі днямі яны ўжо пішуць пра фактычны калапс лагістыкі на некаторых участках фронту.

«Наспявае поўны пісец. Лагістыка ў 15‑кіламетровай зоне фактычна памерла — нават пешшу. Мы да сваіх НПшак (назіральных пунктаў — НН) ідзём па 3—4 дні», — цытуе аўтар канала паведамленне з фронту.

Як сцвярджае вайсковец, цяпер украінскіх FPV-дронаў «вельмі шмат паўсюль — нават там, дзе іх не бачылі ўжо цэлы год». І гэта нягледзячы на тое, што, паводле яго слоў, «крызіс Старлінка пераадолены прыкладна на 60%».

Пры гэтым, паводле яго ацэнкі, эфектыўнага адказу на новы ўзровень атак дронаў пакуль няма.

Ён адзначае, што ў войскі яшчэ летась перадалі пэўную колькасць сістэм радыёэлектроннай барацьбы «Навальніца», разлічаных на частоты, актуальныя на 2024 год, пасля чаго, паводле яго слоў, істотнага абнаўлення сродкаў супрацьдзеяння не адбывалася.

Аўтар паведамлення таксама сцвярджае, што назіральныя пасты супраць паветраных цэляў, укамплектаваныя з розных падраздзяленняў — батальёнаў аховы і абароны, зенітчыкаў або танкістаў без танкаў, якіх выкарыстоўваюць як пяхоту, — у значнай сваёй частцы «не вылазяць з бліндажоў».

«Калі так будзе і далей, чакае нас рэмейк восені 2022 года», — папярэджвае невядомы вайсковец, згадваючы катастрафічнае адступленне Расіі пад Харкавам.

Сам аўтар тэлеграм-канала сцвярджае, што не спяшаўся публікаваць гэтыя паведамленні, спадзеючыся, што сітуацыю выправяць, аднак «прыйшоў месяц, сітуацыя толькі дэградуе самым трывожным чынам».

Каментары24

  • Гм-гм
    11.03.2026
    Сидели бы немытые по своим [Рэд. Выдалена] и ни о каком «вяличии» не мечтали—глядишь,еще попокптили б небо своим бессмысленным существованием. Но нет,обожествленный хан глумливо намекнул,чтоб границы россии нигде не заканчивались—и поперлись орды орков с востока. Чтоб дохнуть. Бездарно. В чужой стране. Ну ок. Украинцы,братья,работайте!

    [Зрэдагавана]
  • Indrid Cold
    11.03.2026
    Смерць рускім акупантам
  • На россии
    11.03.2026
    Сидели бы в своём вонючем мордоре бухали, рыбачили, орали песни, били своих баб

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры12

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

У Заслаўі ў ХІІ стагоддзі мог быць мураваны храм ці княжацкі палац, пра які нічога не ведалі гісторыкі16

На матчы Лігі чэмпіёнаў фанаты закідалі ўсё поле туалетнай паперай

Учора днём па ўсёй краіне было не вышэй за +10°С

Марыхуана НЕ бясшкодная, паказваюць новыя даследаванні22

Трамп расказаў пра «вельмі добрую» размову з Пуціным і назваў сябе ініцыятарам перамір'я6

Рудая кошка, якая стала талісманам музея ў Віцебску, цяпер сустракае наведвальнікаў разам з кацянятамі ФОТЫ2

Трамп пераблытаў Украіну і Іран, ды так, што ўсіх скаланула17

У новы санкцыйны пакет Украіны ўвайшлі 11 беларускіх прадпрыемстваў і 16 грамадзян Беларусі. Сярод іх Шэйман і сыны Лукашэнкі3

Зумерка з Гродна папрасіла запрасіць яе на вяселле — беларусы адгукнуліся1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры12

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць