Грамадства1616

Вярхоўны суд прызнаў Ганса Зіглінга вінаватым у генацыдзе

Немцу Гансу Зіглінгу было выстаўлена абвінавачанне па 13 эпізодах генацыду.

Фота: БелТА

Паведамляецца, што ён асабіста, а таксама разам з удзельнікамі ўзначаленых ім злачынных фарміраванняў — украінскай паліцэйскай роты і 57‑га батальёна ахоўнай паліцыі, а таксама сумесна з удзельнікамі асобага батальёна СС «Брыгада Дырлевангера» — праводзіў карныя аперацыі на тэрыторыі Мінскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцей, у выніку былі здзейснены забойствы, у тым ліку масавыя, а таксама поўнае або частковае знішчэнне 11 сельскіх населеных пунктаў.

Ён пазбавіў жыцця шляхам расстрэлаў з агнястрэльнай баявой зброі і павешання не менш за 1706 чалавек, у тым ліку як мінімум 238 малалетніх, а таксама людзей, якія знаходзіліся ў бездапаможным стане, і пажылых. Акрамя таго, Зіглінг замахваўся на забойства яшчэ не менш як 30 чалавек, прычыніўшы некаторым цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці, аднак не змог давесці злачынныя дзеянні да канца па не залежных ад яго абставінах.

Ганс Зіглінг памёр у Германіі ў 1978 годзе.

Гэта ўжо шостая справа аб генацыдзе ў Беларусі ў апошнія гады. Былі асуджаныя за генацыд даўно памерлыя Уладзімір Катрук (справа Хатыні), Канстанцін Смоўскі, Сымон Серафіновіч, Аляксандр Ярмольчык, Восіп Вініцкі.

Каментары16

  • ?
    11.03.2026
    Калі пачнуць судзіць лясных бандытау́ гэтак званых партызан, якія рабавалі, гвалтавалі, забівалі, палілі мірнае насельніцтва у́ Беларусі
  • Сакавік
    11.03.2026
    Чаму не асуджаны нквдысты
  • СУД
    11.03.2026
    Тое ж самае будзе з цягам часу і з лукашыстамі, рашыстамі

Цяпер чытаюць

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы9

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ўзяліся ратаваць французскую кавярню ў цэнтры Мінска13

У ЗША знік генерал, які кіраваў сакрэтнымі праграмамі Пентагона4

Пад Мінскам мужчына выратаваў казулю, якая апынулася ў ледзяной вадзе ВІДЭА2

Дзіцячая пісьменніца Надзея Ясмінска ў рэанімацыі3

Затрымалі жонку жыхара Слоніма, які скардзіўся на ціск з боку сілавікоў6

Чаму каты заўсёды прызямляюцца на лапы? Навукоўцы знайшлі аргументаваны адказ2

Айцішнік з Гродна выставіў у рэзюмэ на сайце вакансій рэцэпт пельменяў. І прайшоў сумоўе4

У Беларусі здымаюць з продажу некаторыя алкагольныя напоі2

Выйшаў на свабоду палітвязень Аляксей Кубракоў. Сілавікі назвалі яго «кур’ерам Байсола»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы9

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць