Здарэнні

Субпадрадчыкаў беларускай кампаніі падазраюць у тым, што жыўцом засыпалі людзей зямлёй у Зімбабвэ

Пра страшную трагедыю, да якой можа быць датычная кампанія з Беларусі (якая менавіта кампанія, пакуль не называецца), паведаміў Цэнтр кіравання прыроднымі рэсурсамі Зімбабвэ. Па яго звестках, у шахтах недалёка ад горада Мутарэ былі жыўцом пахаваныя шахцёры-саматужнікі, якія без дазволу шукалі золата. Распрацоўкай тэрыторыі займалася беларуская кампанія — субпадрадчыкам выступала кітайская кампанія Zhondin Investments. Інцыдэнт адбыўся ў перыяд з 11 па 13 лістапада 2020 года.

На месцы трагедыі ўжо знайшлі два целы шахцёраў-саматужнікаў, яшчэ каля 10 лічацца зніклымі без вестак.

Па словах відавочцаў, кітайская субпадрадная кампанія наўмысна засыпала шахты шахцёраў-саматужнікаў, цалкам усведамляючы, што пад зямлёй знаходзяцца людзі. Пры гэтым паведамляецца, што за гэтым назіралі ўзброеныя супрацоўнікі паліцыі Рэспублікі Зімбабвэ, якія забяспечвалі бяспеку дзейнасці кампаніі.

Паліцыя сцвярджае, што яны не ўпэўненыя, чым займалася кампанія: меліярацыяй зямель ці здабычай карысных выкапняў. Не было прынята дастатковых мер засцярогі, каб пераканацца, што ў шахтах няма шахцёраў-саматужнікаў.

Абедзве кампаніі і паліцыя Рэспублікі Зімбабвэ адхілілі сцверджанні аб тым, што целы шахцёраў-саматужнікаў яшчэ знаходзяцца пад зямлёй, нягледзячы на тое, што на зямлі засталіся іх адзенне і асабістыя рэчы. 

Цэнтр кіравання прыроднымі рэсурсамі звярнуўся ва ўрад Зімбабвэ з патрабаваннем спыніць выдачу дазволаў на здабычу карысных выкапняў карпарацыі, якая парушае канстытуцыйныя правы яе грамадзян.

Саматужная і дробнамаштабная здабыча карысных выкапняў не ўзаконена ў Афрыцы, хоць забяспечвае сродкі да існавання для многіх людзей. І ў той жа час гэты від дзейнасці працягвае несці вялікую небяспеку, штогод забіраючы незлічоную колькасць жыццяў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт4

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Пафасны і дужа дарагі рэстаран у Гродне трапіў у скандал праз карціны беларускай мастачкі14

Малітву за памерлага Мікіту Мелказёрава правядуць і ў Варшаве

Лукашэнка не прэтэндуе на больш чым дзясятак «Арэшнікаў»6

У Літве арыштавалі групу, якая дапамагала ваенпраму Расіі і Беларусі за еўрапейскія грошы. У ёй былі і беларусы2

У Гомелі асудзілі заснавальніка арт-вёскі і яшчэ траіх зняволеных па справе Гаюна

Арыштаваны гусляр «Старога Ольсы» Алесь Чумакоў4

Ціханоўская аддала 15 тысяч еўра ад Лукашэнкі на падтрымку палітвязняў9

Міністр абароны Літвы: Грошы ад транзіту беларускага калію праз Літву можна пералічваць Украіне15

Самаробныя бомбы і трэніроўкі на стрэльбішчы. Аўстралійская паліцыя раскрыла падрабязнасці нападу на Бондзі-Біч

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт4

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць