Здарэнні

Крыніцы: Крымінальнага аўтарытэта Кушнера, які з нажом аказваў супраціў пры затрыманні, адпусцілі. Імаверна, без крымінальнай справы

Інфармацыйныя рэсурсы МУС 19 лютага паведамлялі аб затрыманні «злодзея ў законе» Аляксандра Кушнярова («Кушнера»), які «дастаў нож і паспрабаваў адбіцца ад супрацоўніка спецпадраздзялення». 

Разам з ім затрымалі яшчэ двух чалавек з Расіі. Паведамлялася, што ў іх знайшлі рэчы, падобныя да псіхатропаў.

«Усе трое знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Па фактах узброенага супраціву і незаконнага абароту наркотыкаў праводзіцца праверка, па выніках якой будзе дадзена прававая ацэнка дзеянням», — рэзюмавала міліцыя.

Аляксандр Кушняроў

Кушняроў — кілер гомельскай банды «марозаўцаў». Яму 54 гады.

Сядзеў за крадзежы ў 1984-1992. Пасля вызвалення ўступіў у банду «марозаўцаў». Праз некалькі гадоў зноў арыштаваны, у 1995 годзе яго прысудзілі да смяротнага пакарання за забойствы. Потым суд замяніў прысуд на 15 год турмы, а ў выніку Кушняроў па амністыі выйшаў яшчэ раней, у 2008 годзе, і пачаў сцвярджацца ў крымінальным свеце Беларусі. Апроч таго, сядзеў у 2011, у 2012-2014.

Дык чым скончылася гісторыя з затрыманнем? Як стала вядома «Нашай Ніве» ад дзвюх не звязаных між сабой крыніц, Кушняроў цяпер знаходзіцца на свабодзе, крымінальныя справы супраць яго заведзены не былі.

Інфармацыю спраўдзіць у сілавікоў не ўдалося, таму што ні Следчы камітэт, ні МУС не адказалі на запыты. 

«Кушнярову далі суткі і ўжо выпусцілі. Ну яшчэ палкамі пабілі троху. Яго ж бралі не па форме, ён падумаў, што бандыты — ну а як адрозніш? Яго ж нядаўна моцна пабілі «канкурэнты», вось ён і патлумачыў: дастаў нож, бо думаў, што зноў напалі», — сказала знаёмая з сітуацыяй крыніца. 

Сапраўды, па звестках сайта «Прайм Крайм», нядаўна Кушнярова пабілі жалезнымі прутамі, калі ён выгульваў з жонкай сабаку. Прычынай разборак стаў статус «злодзея», які актыўна аспрэчваюць іншыя «аўтарытэты». 

Нагадаем, што беларусы працягваюць атрымліваць драконаўскія тэрміны па абвінавачаннях, напрыклад, у зрыве балаклавы з сілавіка. Так, грамадзянка Швейцарыі Наталля Хершэ атрымала за гэта 2,5 года калоніі. 

Раней цяперашні намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Карпянкоў ужо казаў, што «прадстаўнікі класічнага крыміналітэту цяпер не проста трымаюць нейкі нейтралітэт. Яны нават вядуць больш законапаслухмяны лад жыцця на фоне экстрэмістаў з апазіцыі». 

Каментары

Цяпер чытаюць

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме6

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме

Усе навіны →
Усе навіны

«Якое ж марнаванне грошай». У Лідзе будуюць першы падземны пераход, які нікому не патрэбны7

На волю выйшаў палітвязень Максім Урбановіч

Пашынян заявіў, што будзе вельмі рады, калі Арменію выключаць з АДКБ2

«Ішлі ў адной звязцы». Што адбылося з беларусамі ў гарах Кыргызстана3

У Расіі наводзіла жах банда беларускіх рабаўнікоў. Пры налётах яны маўчалі, каб не выдаць сябе беларускім акцэнтам8

19‑гадовага беларуса высылаюць з Даніі2

У Вялікім тэатры галоўную люстру апусцяць у залу. Ахвотных запрашаюць на фотасесію2

Пераапранаўся на гарышчы і меў парык. Як лавілі рабаўніка ювелірнай крамы8

Трагедыя ў Барысаўскай бальніцы: унучка пацыента кажа, што на яго звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — ён памёр24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме6

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць